Лесвіца троляў: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Лесвіца троляў''', таксама '''Дарога троляў''' (нарв. Trollstigen) — адно з самых папулярных і тур...'
(Няма розніцы)

Версія ад 14:16, 25 кастрычніка 2012

Лесвіца троляў, таксама Дарога троляў (нарв. Trollstigen) — адно з самых папулярных і турыстычных месцаў Нарвегіі. Знаходзіцца ў паўночнай частцы заходняй Нарвегіі (рэгіён Вестлан).

Апісанне

Лесвіца троляў з'яўляецца часткай нарвежскай нацыянальнай дарогі RV63, якая злучае горада Ондалснес у камуне Роўма і Валдал у камуне Нордаль у фюльке Мёрэ-ог-Румсдал. Гэтая дарога была адкрыта каралём Хоканам VII 31 ліпеня 1936 пасля 8 гадоў будаўніцтва. Нават у нашы дні Лесвіца троляў можа служыць прыкладам інжынернага і канструктарскага мастацтва. Дарога ў час пад'ёму робіць 11 рэзкіх паваротаў, вышыня ўздыму часам складае 9%. Прыкладна на сярэдзіне ўздыму знаходзіцца мост праз вадаспад Стыгфосен. На самай вяршыні (858 метраў над узроўнем мора) ёсць вялікая паркоўка і мноства сувенірных крамак. У некалькіх хвілінах хады ад паркоўкі размешчана аглядная пляцоўка, з якой адкрываецца від на серпанцін лесвіцы троляў і на вадаспад Стыгфосен, вышыня якога складае 180 метраў.

Месцамі шырыня дарогі не перавышае 3,3 метры, таму праезд машын, даўжыня якіх больш, чым 12,4 метры, забаронены.

У асенне-зімовы перыяд Лесвіца троляў закрыта для праезду. Звычайна гэты ўчастак дарогі адкрываецца ў другой палове мая і зачыняецца ў кастрычніку, але ў залежнасці ад надвор'я гэтыя даты могуць карэктавацца.