Барыс Федасеевіч Герлаван: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Барыс Федасеевіч Герлаван''' (нар. 25 снежня 1937 г., вёска Мартаноша, Новаміргарадскі ра...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 5:
 
Працуе ў тэатры з 1962 года. З 1976 года – галоўны мастак.Aформіў за гэты час толькі на сцэне купалаўскага тэатра звыш 70 спектакляў. Ён аўтар сцэнаграфіі спектакляў ў іншых тэатрах Беларусі, блізкага і далёкага замежжа, лаўрэат шматлікіх міжнародных тэатральных фестываляў.
Дзякуючы свайму таленту, Герлаван пры афармленні сцэнічнай прасторы ўзнімаецца да ўзроўню драматурга і рэжысёра, робіцца паўнапраўным сааўтарам драматургічнага твору. Іншы раз яго сцэнаграфія становіцца адным з самых галоўных кампанентаў спектакля і вызначае поспех у гледача. Так было са спектаклямі «Бура» У.Шэкспіра, «Раскіданае гняздо» Я.Купалы, «Брама неўміручасці» К.Крапівы, «Зацюканы апостал», «Таблетку пад язык», «Святая прастата» А.Макаёнка, «Апошні шанец» В.Быкава, «Страсці па Аўдзею» У.Бутрамеева, якія ўвайшлі ў залатую скарбонку беларускага тэатральнага мастацтва.
 
У 1985 годзе Барыс Герлаван атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР за афармленне спектакляў “Парог”(1983) і “Радавыя” (1984).За афармленне спектакля “Мудрамер”у 1988 годзе мастаку была прысвоена Дзяржаўная прэмія БССР.