Вікіпедыя:Прэс-рэлізы/10000: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 19:
Не гледзячы на поўную свабоду правак, праект паказаў, што дасягнуць пастаўленай Д. Уэйлсам і Л. Сэнгерам мэты — стварыць поўную, аб'ектыўную і свабодную ад абмежаванняў на капіраванне энцыклапедыю, даступную на некалькіх мовах — магчыма. Праект з'яўляецца некамерцыйным і развіваецца на сродкі спонсараў, якія ў асноўным з'яўляюцца простымі ўдзельнікамі Вікіпедыі. Арганізатар — амерыканскі фонд Wikimedia Foundation Inc. (wikimediafoundation.org).
 
Аўтарскае права на матэрыялы Вікіпедыі рэгулюецца ліцэнзіяй [[GNU Free Documentation License|GNU FDL]] і адпавядае GPL-ліцэнзіі, якая выкарыстоўваецца для свабоднага праграмнага забеспячэння. Ліцэнзія дазваляе свабодна змяняць і распаўсюджваць інфармацыю і нават прадаваць яе, аднак забараняе заяўляць свае правы на створаную грамадскасцю інфармацыю пасля ўнясення якіх-небудзь змен і дапаўненняў ([[copyleft]]). Пры гэтым стваральнікі Вікіпедыі настойліва заклікаюць не размяшчаць у ёй матэрыялаў, абароненых аўтарскім правам, без згоды праваўладальнікаў.
 
Самым вялікім з моўных раздзелаў энцыклапедыі з'яўляецца англійскі (en.wikipedia.org), ён налічвае больш за 2,4 мільёны артыкулаў (для параўнання — вядомая “Брытанская Энцыклапедыя” у 15-м выданні налічвае 120 тысяч артыкулаў, трэцяя рэдакцыя “Вялікай Савецкай Энцыклапедыі” — каля 100 тысяч). Другая па велічыні Вікіпедыя — на нямецкай мове — больш за 720 тысяч артыкулаў. Усяго ў Вікіпедыі існуе больш за 250 моўных раздзелаў, аднак з іх толькі каля 70 пераадолелі колькасць у 10 тысяч артыкулаў – сярод іх цяпер і беларускі раздзел.