Сула (астравы): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Астравы Сула''' — група астравоў у Малайскім архіпелагу, на ўсход ад востраў Сулавесі|в...'
(Няма розніцы)

Версія ад 21:56, 27 кастрычніка 2012

Астравы Сула — група астравоў у Малайскім архіпелагу, на ўсход ад вострава Сулавесі, тэрыторыя Інданезіі. Плошча 4800 км². Асноўныя астравы: Таліабу, Манголе, Санана. Горы (вышынёй да 1157 метраў на востраве Таліабу) і ўзгорыстыя раўніны. Складзены пераважна са сланцаў і гранітаў, якія перакрыты пясчанікамі і вапнякамі. Клімат экватарыяльны, ападкаў 1700-3000 мм за год. Вільготныя вечназялёныя лясы. Трапічнае земляробства. Порт Санана (на востраве Санана).