2 704
праўкі
Zmicier P. (размовы | уклад) |
Zmicier P. (размовы | уклад) |
||
==Слуцкія выбранцы==
У 2-й палове 17 стагоддзя выбранцы засталіся только на [[Случчына|Случчыне]] (вёскі Агароднікі, Бранавічы, Варкавічы, Лучнікі, Падзёры, Сярагі). Яны неслі службу ў слуцкім гарнізоне ([[пяхота]], [[мушкецёры]], [[грэнадзёры]]), у залежнасці ад вайсковага звання мелі зямельныя надзелы ад 0,5 да 1,5 валокі, якія пераходзілі ў спадчыну па мужчынскай лініі. Фармальна (з [[1659]]) выбранцы лічыліся ў войску ВКЛ, фактычна ж былі [[васалы|васаламі]] [[Магнат|магнатаў]], мелі [[прывілей|прывілеі]] ад каралёў i магнатаў, вызваляліся ад падаткаў. Зброю і мундзіры куплялі за свой кошт, адзін тыдзень выбранцы служылі, другі — працавалі на сваім надзеле. У судовых адносінах яны былі экстэрытарыяльныя, падсудныя толькі суду ваеннага губернатара Слуцкага княства; у спрэчных справах са шляхтай, мяшчанамі i сялянамі
У [[1868]] выбранцы, спрабуючы замацаваць свае правы на зямлю, патрабавалі вылучыць ix вёскі ў асобную [[воласць]], не жадаючы быць у адной воласці з былымі [[прыгоннае права|прыгоннымі сялянамі]], але міравы з'езд пасрэднікаў адмовіў ім, не жадаючы патураць «шляхецкай пагардзе да хлопства». У [[1870]] выбранцы атрымалі люстрацыйныя акты на зямлю i ў [[1871]] перайшлі на выкупныя плацяжы. Да пачатку 20 стагоддзя мелі спецыфічныя рысы побыту, некаторыя выбранцы, што захавалі граматы, былі адноўлены ў правах дваранства.
|