Вікіпедыя:Прэс-рэлізы/10000: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пунктуацыйны фікс
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 15:
Праект "Вікіпедыя" (www.wikipedia.org) існуе з 15 студзеня 2001 года як публічная універсальная інтэрнэт-энцыклапедыя, у якой аўтарам артыкула можа выступіць кожны ахвочы. Фундатарамі праекта сталі два энтузіясты Джымі Уэйлс і Лары Сэнгер.
 
Першапачаткова кожны новы артыкул перад публікацыяй праходзіў складаную ''шматступенную'' працэдуру рэдагавання. Аднак рост аб'ёму энцыклапедыі прымусіў стваральнікаў шукаць прасцейшы метад публікацыі. У 2002 годзе за аснову была ўзятая вікі–тэхналогія (ад гавайск.: ''wikiwiki'' — вельмі хутка). Тэхналогія дазваляе адразу праз вэб-інтэрфейс публікаваць артыкулы, рабіць праўку ў наяўных, імгненна ствараць спасылкі на іншыя артыкулы, як на наяўныя, так і планаваныя.
 
Не гледзячы на поўную свабоду правак, праект паказаў, што дасягнуць пастаўленай Д. Уэйлсам і Л. Сэнгерам мэты — стварыць поўную, аб'ектыўную і свабодную ад абмежаванняў на капіраванне энцыклапедыю, даступную на некалькіх мовах — магчыма. Праект з'яўляецца некамерцыйным і развіваецца на сродкі спонсараў, якія ў асноўным з'яўляюцца простымі ўдзельнікамі Вікіпедыі. Арганізатар — амерыканскі фонд Wikimedia Foundation Inc. (wikimediafoundation.org).