Дыега Веласкес дэ Куэльяр: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Дыега Веласкес Кансуэла дэ Куэльяр''' (ісп.: Diego Velázquez de Cuéllar; 1456, Куэльяр, правінцыя Сего...'
(Няма розніцы)

Версія ад 14:46, 29 кастрычніка 2012

Дыега Веласкес Кансуэла дэ Куэльяр (ісп.: Diego Velázquez de Cuéllar; 1456, Куэльяр, правінцыя Сеговія - 12 чэрвеня 1524, горад Сант'яга-дэ-Куба) — іспанскі канкістадор, заваёўнік Кубы.

== Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Куэльяр (правінцыя Сеговія) у шляхетнай сям'і.

Удзельнічаў у другой экспедыцыі Хрыстафора Калумба, прыбыў з ім ў 1493 годзе на востраў Гаіці. Распачаў некалькі экспедыцый на Юкатан, у Фларыду і ў Мексіку.

Заснаваў гарады: у 1511 - Асунсьён-дэ-Баракоа, у 1513 - Сан-Сальвадор-дэ-Баяма, у 1514 - Сант'яга-дэ-Куба, Пуэрта-Прынсеп, Санкт-Спірытус і Рэмед'ёс, у 1515 - Гавану.

Быў праціўнікам Картэса.

У 1511 годзе пачаў заваёву вострава Кубы і быў прызначаны яго губернатарам да сваёй смерці. Памёр ад ліхаманкі, пахаваны ў Сант'яга-дэ-Куба.