Сан-Педра-дэ-ла-Рока: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Крэпасць Сан-Педра-дэ-ла-Рока''' (ісп.: {{lang-es|Castillo de San Pedro de la Roca}}) або '''Кастыльё-дэль-Мора''' (ісп.: Castillo del Morro) — абарончае збудаванне, пабудаванае ў сярэдзіне XVII стагоддзя для аховы бухты [[горад Сант'яга-дэ-Куба|горада Сант'яга-дэ-Куба]]. Уваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны [[ЮНЕСКА]].
 
Крэпасць была спраектаваная ў [[1637]] пад кіраўніцтвам Джыявані Батыста Антанелі, прадстаўніка міланскай сям'і ваенных інжынераў, па загадзе губернатара горада Педра дэ ла Рока-і-Борха, у мэтах абароны горада ад піратаў, замест невялікай старой крэпасці, якая была пабудавана ў [[1610]] годзе. Новая крэпасць была размешчана на стромкім схіле (Morro), які выступаў у гавань. Крэпасць уяўляла сабой серыю тэрас на чатырох узроўнях, з трыма валамі для артылерыі. Зброя і харчаванне звычайна падвозілі морам і сушай да верхняга ўзроўню крэпасці і захоўвалі ў вялікім сховішчы, высечаным у скале. Будаўніцтва працягвалася 42 гады з некалькімі перапынкамі, з 1638 па 1670 г. Сам Антанелі пакінуў будаўніцтва ў 1645 годзе. Часткамі крэпасці таксама былі старыя ўмацаванні.