Гродзенскі абласны драматычны тэатр: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 5:
Утвораны ў верасні [[1947]] на аснове трупы Бабруйскага абласнога драматычнага тэатра, які ў той час быў пераведзены ў Гродне. Галоўным рэжысёрам стаў М. Кавязін.
 
З 1950 мастацкім кіраўніком тэатра быў рэжысёр [[Ю. Юроўскі]], з 1950 па 1951 [[С. РахманаўРахмана]]ў. Рэжысёрамі тэатра таксама былі [[І. Парамонаў]] з 1951 па 1952, [[А. Міронскі]] з 1953 па 1955, [[І. Папоў]] з 1952 па 1953, а затым з 1955 па 1963, [[А. Струнін]] з 1963 па 1975 год, [[У. Караткевіч]] з 1975 па 1981, [[А. Шалыгін]] з 1982 па 1984, [[І. Пятроўскі]] з 1985 па 1990, [[М. Разцоў]] з 1991 па 1994, [[Г. Мушперт]] з 1994 па 1998, [[С. Палешчанкоў]] з 2000 па 2001. У 2002-2003 гг. галоўным рэжысёрам быў [[А. Жугжда]], з 2008 [[В. Мацулевіч]]. У цяперашні час галоўны рэжысёр тэатра - [[Генадзь Мушперт]].
 
Галоўныя мастакі тэатра: [[А. Марыкс]], [[Б. Малкін]], [[М. Гафт]], [[Н. Якунін]], [[К. Чамякоў]], [[Ф. Розаў]] і [[Т. Сакалоўская]] з 2000 г.
 
Адкрыўся тэатр [[20 кастрычніка]] [[1947]] года спектаклем [[А. М. Астроўскі|А. М. Астроўскага]] "[[Праўда добра, а шчасце лепш]]".
 
== Рэпертуар тэатра ==
У 1950-1960 гг. ставіліся п'есы вядомых у той час драматургаў [[Б. Рамашоў|Б. Рамашова]], [[К. Сіманаў|К. Сіманава]], [[В. Сабко]]. Найбольш значная праца таго часу - п'еса [[П. Паўленка]] «[[Шчасце, п'еса|Шчасце]]».
 
У 1960-1970 гг. аснову рэпертуару складалі пастаноўкі гісторыка-рэвалюцыйных п'ес: «[[Дзеля сваіх блізкіх]]» [[У. Лаўрэнцьеў|У. Лаўрэнцьева]], «[[Салдаты, п'еса|Салдаты]]» [[В. Шаўрын|В. Шаўрына]], «[[Перад вячэрай]]" [[В. Розаў|В. Розава]], «[[Якарная плошча]]» [[І. ШтокаШток]]а і інш. Найбольш значнай была пастаноўка п'есы «[[Порт-Артур, п'еса|Порт-Артур]]» па рамане [[А. Сцяпанаў|А. Сцяпанава]]. У 1971 быў пастаўлены спектакль «[[Дні Турбіных]]» [[М. Булгакаў|М. Булгакава]].
 
Росту майстэрства садзейнічаў класічны рэпертуар. Былі пастаўлены п'есы «[[Абрыў, п'еса|Абрыў]]» па [[І. Ганчароў|І. Ганчарову]], «[[На дне, п'еса|На дне]]», «[[Васа Жалязнова, п'еса|Васа Жалязнова]]", "[[Дачнікі, п'еса|Дачнікі]]" і "[[Варвары, п'еса|Варвары]]» [[М. Горкі|М. Горкага]], «[[Улада цемры, п'еса|Улада цемры]]» [[Л. Талстой|Л. Талстога]], «[[Тры сястры, п'еса|Тры сястры]]" [[А. Чэхаў|А. Чэхава]]. Сярод замежнай драматургіі вылучаліся «[[Слуга двух гаспадароў]]» [[К. Гальдоні]], «[[Антоній і Клеапатра]]» [[У. ШэкспіраШэкспір]]а.
 
Тэатр звяртаецца да беларускай драматургіі: «[[Калі заквітаюць сады]]» [[У. Палескі|У. Палескага]] (1950), «[[Спяваюць жаваранкі]]» [[К. Крапіва|К. Крапівы]] (1951), «[[Год здзяйсненняў]]" [[П. Васілеўскі|П. Васілеўскага]] (1957), «[[Трыбунал, п'еса|Трыбунал]]» і «[[Таблетка пад язык]]» [[А. Макаёнак|А. Макаёнка]] (1973), «[[Апошні шанец]]» [[В. Быкаў|В. Быкава]] (1974) і інш.
 
Да несумнеўных поспехаў тэатра варта аднесці «[[Сабакі, п'еса|Сабакі]]» [[Л. Палешчанкава|Л. Палешчанкавай]] па аповесці [[К. Сергіенка]] «[[Да пабачэння, яр]]» (прэмія Рэспубліканскага фестывалю творчай моладзі «Надзея-2001» за лепшае афармленне і прэмія ім. І. Ушакова ў 2002 г. за лепшую сцэнаграфію), «[[Афінскія вечары]]» [[П. Гладзілін|П. Гладзіліна]], «[[Самотны захад]]» [[М. Мак-Донаг|М. Мак-Донага]]. Сярод пастановак сучаснай беларускай драматургіі цікавыя спектаклі «[[Навука кахання, п'еса|Навука кахання]]» [[С. Кавалёў|С. Кавалёва]] і «[[П'емонцкі звер]]" [[А. КурэйчыкаКурэйчык]]а. На фестывалі нацыянальнай драматургіі ў Бабруйску (2001) ролю [[Уршуля Радзівіл|Уршулі Радзівіл]] ў выкананні [[Е. Гайдуліс]] (спектакль «Навука кахання») адзначана як лепшая жаночая роля года ў Беларусі, а С. Кавалёў і А. Жугжда як лепшыя аўтар і рэжысёр.
 
У рэпертуар тэатр прыйшлі такія значныя працы, як «[[Выкруты кахання]]» [[Лопэ дэ Вега]], «[[Палёт над гняздом зязюлі]]» [[Д. ВасэрманаВасэрман]]а, «[[Тарас на Парнасе, п'еса|Тарас на Парнасе]]» [[С. Кавалёў|С. Кавалёва]], «[[Раскiданае гняздо]]» [[Я. Купала|Я. Купалы]].
 
У [[2011]] тэатру прысвоена званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь» - за дасягненні ў галіне тэатральнага мастацтва і значны ўклад у развіццё нацыянальнай культуры.
 
Тэатр часта гастралюе, паказваў спектаклі ў [[Балгарыя|Балгарыі]], [[Германія|Германіі]], [[Расія|Расіі]], [[Польшча|Польшчы]].
 
== Будынак тэатра ==
Спачатку спектаклі праходзілі ў будынку тэатра гродзенскага старасты [[А. ТызенгаўзаТызенгаўз]]а, пабудаваным у [[1780-я]] гг. У [[1859]] ён быў павялічаны за кошт прыбудоў, у [[1940]] надбудаваны 3-ці паверх, у [[1975]] праведзена рэканструкцыя, павялічана сцэна.
 
У [[1984]] для тэатра пабудаваны новы будынак (арх. [[Г. Мачульскі]]) з цэглы і зборнага жалезабетону: глядзельная зала з амфітэатрам і балконам на 700 месцаў, вестыбюлем і фае і адміністрацыйны корпус з малой глядзельнай залай на 216 месцаў на першым паверсе. У цокальным паверсе рэпетыцыйная зала, акцёрскія пакоі, апаратная, склад дэкарацый. Ля ўваходу ў тэатр - трохфігурная скульптурная кампазіцыя скульптара [[Л. ЗільбераЗільбер]]а.
 
== Акцёры ==