Баляслаў Паўлавіч Аскерка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вырашэнне неадназначнасцяў using AWB (7794)
др вікіфікацыя
Радок 38:
| Rodovid=
}}
'''Баляслаў Паўлавіч Аскерка''' (1822, [[Вадовічы]] [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкага павету]] — 30.12.1896, [[Варшава]]), [[Мазырскія павятовыя маршалкі|мазырскі павятовы маршалак]] 1862–1863(1862—1863), удзельнік [[Паўстанне, 1863-1864|паўстання 1863—1864 гадоў]].
 
Належаў да старажытнага каталіцкага шляхецкага роду [[Аскеркі|Аскеркаў]] гербу «[[Мурдэліа]]». Род яго бацькі некалькі пакаленняў адносіўся да рэгіянальнай эліты [[Мазырскі павет|Мазырскага]] і [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкага паветаў]] ВКЛ, а род маці — [[Мазырскі павет|Мазырскага павета]] і [[Новагародскае ваяводства|Навагрудскага ваяводства]].
 
Нарадзіўся ў сям'і Ігната-Паўла Леапольдавіча Аскеркі (1777—каля 1815) і Францішкі Янаўны [[Яленскія|Яленскай]] у родавым маёнтку Вадовічы Рэчыцкага павету Мінскай губерні. Яго бацька быў значным землеўласнікам і валодаў спадчыннымі родавымі маёнткамі Малыя Вадовічы і Вялікія Вадовічы ў Рэчыцкім павеце (каля мяжы з Мазырскім паветам), дзе ў [[1814]] налічвалася 652 [[Рэвізская душа|рэвізскія душы]]. Маючы такія зямельныя валоданні, шырокія сваяцкія сувязі сярод самых заможных і ўплывовых сямей Рэчыцкага павета, персанальны аўтарытэт сярод мясцовых дваран, Ігнат-Павел Аскерка выбіраўся павятовымі дваранамі на пасады старшыні рэчыцкага земскага суда, засядацеля ІІ-га дэпартамента [[Галоўны суд Мінскай губерні|Галоўнага суда Мінскай губерні]] (упам.1801), мазырскага гродскага суддзі (1802—1803), а перад смерцю яшчэ і паслужыў па выбару дваран [[Рэчыція павятовыя маршалкі|рэчыцкім павятовым маршалкам]] (1814—1815). Маці, Францішка Янаўна Яленская, была дачкой Яна Рафалавіча-Юзафавіча Яленскага (каля 1740–18101740—1810), мазырскага старосты (1786—1795) і [[Мазырскія павятовыя маршалкі|мазырскага павятовага маршалка]] (1795—1802).
 
Быў студэнтам [[Тартускі ўніверсітэт|універсітэта]] ў [[Дэрпт|Дэрпце]] ([[Ліфляндская губерня]]), дзе ў 1836 стаў членам таемнага таварыства Карла Гільдэбрандта, за што, у выніку выкрыцця арганізацыі, быў зняволены царскімі ўладамі. Пазней жыў у маёнтку [[Ячонка]] Мінскага павету. Валодаў па спадчыне маёнткам Вадовічы ў Рэчыцкім павеце, дзе ў 1850 налічвалася 542 [[Рэвізская душа|рэвізскія душы]].
 
У [[1862]] быў выбраны ў Мінску на чарговых дваранскіх выбарах на пасаду [[Мазырскія павятовыя маршалкі|мазырскага павятовага маршалка]] (1862—1863). Напярэдадні [[Паўстанне, 1863-1864|паўстання 1863—1864 гадоў]] далучыўся да групоўкі «белых», быў прызначаны паўстанцкім начальнікам Мінскага павета. Пасля арышту царскімі ўладамі, знаходзіўся ў Мінску ў гарадской турме ([[Пішчалаўскі замак|«Пішчалаўскім замку»]]), за ўдзел у [[Паўстанне, 1863-1864|паўстанні 1863—1864 гадоў]] быў асуджаны на катаргу і 30 жніўня 1865 высланы з вязніцы ў Мінску ў Іркуцкую губерню.