Сэмюэль Уоліс: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Картка:Асоба |імя = Сэмюэль Уоліс |арыгінал_імя = Samuel Wallis |партрэт = Portrait...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 25:
}}
 
'''Сэмюэль Уоліс''' ({{lang-en|Samuel Wallis}}, 23 красавіка 1728 г. - 21 студзеня 1795 г.) - [[Вялікабрытанія|брытанскі]] мараплавец, даследчык [[Ціхі акіян|Ціхага акіяна]].
 
==Біяграфія==
Сэмюэль Уоліс нарадзіўся [[23 красавіка]] [[1728]] г. у парафіі Лантэглас каля мястэчка Кэмелфорд у [[Паўвостраў Карнуол|Карнуоле]] ў беднай шляхетнай [[сям'я|сям'і]]. У [[1744]] г. пачаў кар'еру ў ваенна-марскім [[флот|флоце]] [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] ў якасці мічмана (гл. [[Ад'ютант]]). Удзельнічаў у войнах [[1744]] - [[1749]] і [[1756]] - [[1763]] гг. з Францыяй[[Францыя]]й, даслужыўся да звання капітана.
 
У [[1766]] г. быў адазваны з ваеннай службы для ўдзелу ў экспедыцыі ў [[Ціхі акіян]] як капітан судна "Дэльфін", якое павінна было суправаджаць карабель "Ластаўка" на чале больш вопытнага мараплаўца [[Філіп Картэрэт|Філіпа Картэрэта]]. Абодва капітана мелі патаемны загад шукаць [[кантынент]] [[Terra Australis Incognita]].
 
"Дэльфін" і "Ластаўка" пакінулі [[Горад Плімут, Вялікабрытанія|Плімут]] у жніўні [[1766]] г., перасяклі Атлантычны акіян і ў красавіку [[1767]] г. праз [[Магеланаў праліў]] увайшлі у Ціхі акіян. З-за дрэннага надвор'я караблі разышліся, і Уоліс быў вымушаны весці далейшыя даследаванні самастойна.
 
[[18 чэрвеня]] [[1767]] г. на гарызонце з'явіліся захмараныя [[гара|горы]]. Маракі прынялі іх за кантынент, які шукалі. Аднак гэта быў адкрыты імі [[востраў Таіці]]. У выніку непаразумення паміж камандай "Дэльфіна" і тубыльцамі ўзнікла сутычка, пад час якой Уоліс аддаў загад страляць з [[гармата|гармат]]. Але пасля прымірэння брытанцы здолелі сысці на бераг і атрымаць шчыры прыём ад [[таіцяне|таіцян]].
 
<gallery align=center widths=250px perrow=2>
Радок 41:
</gallery>
 
Пасля даследавання Таіці і суседняга [[Мурэа]], Уоліс накіраваў судна да [[Марыянскія астравы|Марыянскіх астравоў]]. [[16 жніўня]] [[1767]] г. адкрыў [[востраў Уоліс|востраў Увеа]], які атрымаў яго імя.
 
Падарожжа па Ціхаму акіяну скончылася візітам у Галадскую Ост-Індыю (сучасную [[Інданезія|Інданезію]]). У [[Горад Джакарта|Батавіі]] сярод экіпажа пачалася эпідэмія [[дызентэрыя|дызентэрыі]], што вымусіла спыніцца на больш працяглы час, чым меркавалася. Праз [[Індыйскі акіян]], [[мыс Добрай Надзеі]] і Атлантычны акіян Уоліс і яго судна вярнуліся ў Вялікабрытанію.
 
Пасля экспедыцыі Уоліс адыйшоў ад спраў. У канцы жыцця працаваў дробным чыноўнікам у Адміралцействе. Памёр [[21 студзеня]] [[1795]] г. у Лондане[[Лондан]]е.
 
==Адкрыцці==
*[[Востраў Таіці]]
*[[Востраў Мурэа]]
*[[Востраў Уоліс]]
 
Місія Сэмюэля Ўоліса стала вызначальнай для далейшых даследаванняў і пошукаў на поўдні [[Ціхі акіян|Ціхага акіяна]]. На аснове яго рапартаў была падрыхтавана экспедыцыя [[Джэймс Кук|Джэймса Кука]].
 
==Памяць==
Імя Уоліса носіць адкрыты ім [[Востраў Уоліс|востраў]] у [[Ціхі акіян|Ціхім акіяне]].
 
==Спасылкі==