Новы замак (Гродна): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Нягледзячы на назву - не замак, а толькі палац
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
 
'''Новы замак у Гродна''' - адзін з буйнейшых помнікаў палацава-сядзібнай архітэктуры сярэдзіны [[ХVIII ст.]] Размешчаны ў цэнтры [[Гродна]], на правым беразе [[Нёман]]а. Пабудаваны як рэзiдэнцыя [[кароль польскі|караля]] i месца правядзення [[сейм]]аў. З'яўлецца па сваёй архітэктуры прататыпам цэлай тыпалагічнай групы палацаў і сядзіб у Беларусі 2-й паловы [[XVII ст.]]
 
== Гісторыя ==
 
Будаўнiцтва пачалося ў [[1737]] г. па праекце [[дрэздэн]]скага архiтэктара [[Матэвуш Даніэль Пёпельман|Матэвуша Даніэля Пёпельмана]]. Скончана будаўнiцтва ў [[1751]] г. [[Iаган Фрэдэрык Кнобель|Iаганам Фрэдэрыкам Кнобелем]]. Узводзілі палац мясцовыя муляры. Пазней у рэканструкцыях палаца прымалi ўдзел [[I.Х. Яўх]], [[Рыбенька]], [[А. Рашкевiч]]. У [[1780-я]] гг. рэканструкцыю праводзiў [[Дж. Сака]]. Разбураны [[фашысты|нямецка-фашысцкiмi]] акупантамi ў [[1941]]–[[1944]] гг., адбудаваны ў [[1952]] г. па праекце архiтэктара [[У. Вараксiн]]а ў стылі савецкага неакласіцызму. У ім размяшчаўся абласны камітэт [[КПСС]]. Цяпер у замку размяшчаецца [[Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей]]. У [[2009]] годзе двор замка ўпрыгожвалі некалькі 50-гадовых [[акацыя|акацый]], а ля ўваходу стаялі [[блакітныя елкі]]. Але ў [[2010]] годзе па ініцыятыве дырэктара гісторыка-археалагічнага музея [[Юрый Кетурка|Юрыя Кетурка]], была праведзена высечка 9 акацый і блакітных елак ля ўваходу. Кетурка матываваў сваё рашэнне тым, што "У горадзе павінна быць архітэктура, а не дрэвы". Тым самым гродзенцы былі пазбаўленыя яшчэ аднаго месца адпачынку.
 
== Архітэктура ==
 
Будаўнічае вырашэнне палацавага ансамбля было звязана з прынцыпамі палацава-замкавага феадальнага будаўніцтва тагачаснай эпохі. У структуры гарадской забудовы палац займаў адасобленае становішча. Аднак выключна ўдалы рэльеф мясцовасці надаў яму значэнне адной з апорных кампазіцыйных кропак сілуэтнай лініі правабярэжнай часткі горада. Умовы берагавога [[рэльеф]]у вызначылі кампактнасць палацавага ансамбля, згрупаванага на невялікім [[плато]]. У ансамбль уключаны і службовыя мураваныя пабудовы, якія ствараюць за левым крылом палаца гаспадарчае карэ. Палацавы ансамбль быў створаны паводле [[Барока|барочнай]] планіровачнай схемы, з самастойнымі службовым і парадным дварамі.