Палац губернатара (Віцебск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
 
== Гісторыя ==
Будынак губернатарскага палаца быў пабудаваны ў [[1772]] годзе, на высокім левым беразе [[Заходняя Дзвіна|Заходняй Дзвіны]], як асабняк шляхцічаў Кудзіновічаў. Пазней у ім размяшчалася дваранскі сход. У [[1806]] годзе асабняк стаў рэзідэнцыяй генерал-губернатара. Да 1811 да палаца прыбудавалі паўднёвы корпус. Перабудовай займаўся архітэктар [[Ф. Санкоўскі]]. За гады свайго існавання палац быў звязаны з вядомымі гістарычнымі персонамі і падзеямі. З вясны [[1811]] па [[1821]] у палацы жыў генерал-губернатар Беларусі, брат імператрыцы [[Марыя Фёдараўна|Марыі Фёдараўны]] (жонка расійскага імператара [[Павел I|Паўла I]]), герцаг [[Аляксандр ВюртэмбергсіаВюртэмбергскі]]. [[16 ліпеня]] (28 па новым стылі) 1812 ў палацы спыніўся імператар Францыі Напалеон I Банапарт. Пасяліўшыся ў Віцебску, [[Напалеон]] прыняў рашэнне часова спыніць наступ на [[Масква|Маскву]], перачакаць зіму і даць адпачыць войскам. Для стварэння плошчы перад палацам былі разбураныя некалькі драўляных дамоў і недабудаваная Праабражэнская царква.
 
== Архітэктура ==
Радок 9:
Губернатарскі палац складаецца з двух карпусоў. Асноўны, паўночны, корпус пабудаваны ў [[1772]] годзе (перабудоўваўся ў [[1806]] годзе пад рэзідэнцыю губернатара, аўтарам праекта і кіраўніком перабудовы быў губернскі архітэктар Ф. Санкоўскі) у стылі класіцызму. Гэтая частка палаца трохпавярховая і прамавугольная ў плане.
 
Галоўны фасад паўночнага корпуса вылучаны рызалітам (частка будынка, якая выступае за асноўную лінію фасада) і 4 паўкалонамі дарычнага ордэра, якія падтрымліваюць балкон. Бакавы фасад, звернуты да [[Заходняя Дзвіна|Заходняй Дзвіны]], упрыгожаны 4-калонным порцікам. На першым паверсе корпуса знаходзіўся парадны вестыбюль з лесвіцай і пакоі для прыслугі. Прыёмная, гасцёўня і кабінет губернатара былі размешаны на другім паверсе. Жылыя памяшканні для губернатара і яго сям'і знаходзіліся на трэцім паверсе. Другі корпус, двухпавярховы і мае П-вобразную форму, быў прыбудаваны да асноўнага ў [[1811]] годзе. Пабудаваны, таксама, у стылі класіцызму, але з даданнем рыс мадэрну. Корпус замыкае порцік з калонамі. На першым паверсе гэтага корпуса знаходзіліся канцылярскія і кіраўніцкія службы губернатара. Сталовая, якая служыла, таксама, канцэртнай залай і тэатрам для губернатара і яго гасцей была ўладкованая на другім паверсе. У 1840-х гадах тут выступала трупа гарадскога [[Віцебскі балет Піёна|балета Піёна]]. У тарцовай частцы корпуса размяшчалася царква. Фасады губернатарскага палаца аздобленыя рустам[[руст]]ам, маюць развітыя карнізы[[карніз]]ы і атыкі[[атык]]і (дэкаратыўныя сценкі над карнізамі). Вокны будынка прамавугольныя і разнастайна дэкараваныя. Унутраная планіроўка будынка неаднаразова змянялася за гады існавання палаца.
 
== Літаратура ==