Інстытут беларускай культуры: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гл. таксама: дапаўненне
др clean up, replaced: вайсков → ваенн, (1925)| → , 1925|, а у → а ў, краю → края, К ў → К у, typos fixed: фауну → фаўну (2) using AWB
Радок 2:
'''Інстытут беларускай культуры''', скароч. '''Інбелкульт''' або '''ІБК''' — вышэйшая шматгаліновая навукова-даследчая ўстанова, першая ў гісторыі [[Беларусь|Беларусі]]. Інстытут быў заснаваны [[30 студзеня]] [[1922]] у [[Горад Мінск|Мінску]] на базе Навукова-тэрміналагічнай камісіі Наркамасветы БССР, і існаваў да [[1928]], калі быў ператвораны ў [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Беларускую акадэмію навук]].
 
У распрацоўцы першага статута ІБК ўдзельнічаліудзельнічалі [[Уладзімір Іванавіч Пічэта|У. І. Пічэта]], [[Яўхім Фёдаравіч Карскі|Я. Ф. Карскі]], [[Зміцер Жылуновіч|З. Х. Жылуновіч]] (Цішка Гартны), [[Язэп Дыла|Я. Л. Дыла]]. Старшыні: [[Сцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч|С. М. Некрашэвіч]] (1922—1924), [[Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі|У. М. Ігнатоўскі]] (1924—1926, з 1927 прэзідэнт).
 
Першыя супрацоўнікі: [[Уладзіслаў Чаржынскі|У. В. Чаржынскі]] (сакратар ІБК), [[Мікалай Васільевіч Азбукін|М. В. Азбукін]], [[Мікола Байкоў|М. Я. Байкоў]], [[Лявон Більдзюкевіч|Л. Більдзюкевіч]], [[Міхайла Грамыка|М. А. Грамыка]], [[М. М. Гуткоўскі]], [[Якуб Колас|К. М. Міцкевіч]] (Я. Колас), [[Янка Купала|І. Д. Луцэвіч]] (Я. Купала), [[Часлаў Іванавіч Родзевіч|Ч. І. Родзевіч]] і іншыя.
Радок 14:
Інстытут разгарнуў значную работу ў галіне [[Геалогія|геалогіі]], глебазнаўства, геабатанікі, [[Геаграфія|геаграфіі]], геафізікі, [[Хімія|хіміі]], вывучэння прыродных рэсурсаў Беларусі. Прыродазнаўчая секцыя даследавала прыроду рэспублікі. Яе экспедыцыі адкрылі паклады фасфарытаў, керамічнай і вогнетрывалай [[Гліна|гліны]], [[Буры вугаль|бурага вугалю]], кварцавага пяску, наблізіліся да адкрыцця нафты.
 
У 1924 секцыя правяла 1-ю Усебеларускую глебазнаўчую канферэнцыю, на якой быў вызначаны план наступных даследаванняў глеб Беларусі. Даследаваліся геаграфія і генезіс глеб, іх урадлівасць. Да 1931 г. былі абследаваны глебы ўсёй рэспублікі і складзена яе зводная глебавая карта. Даследавалася флора і фаўна. У 1923—1928 гг. ІБК арганізаваў шматлікія геабатанічныя экспедыцыі (удзельнічалі В. П. Аўрамчык, Н. А. Збітнеўскі, В. А. Міхайлоўская, В. С. Палянская і іншыя). У выніку з'явіліся работы з апісаннем расліннасці па раёнах рэспублікі. Пад рэдакцыяй Н. П. Кузняцова была складзена геабатанічная карта, Палянская апублікавала спіс 150 найбольш важных відаў раслін і карту іх распаўсюджання ў Беларусі. А. У. Фядзюшын (кіраваў секцыяй заалогіі) даследаваў фаунуфаўну рэспублікі. Матэрыялы флоры, фауныфаўны і геалогіі Беларусі былі прадстаўлены ў музеі прыроды (меў заалагічны, батанічны і глебавы аддзелы).
 
З 1927 г. кафедра геаграфіі вывучала эканамічнае раянаванне рэспублікі і рыхтавала поўнае геаграфічнае апісанне Беларусі. Метэаралагічнае бюро (у складзе прыродазнаўчай секцыі) мела сетку метэастанцый і вяло вывучэнне [[клімат]]у Беларусі. У 1927 годзе пад кіраўніцтвам А. І. Кайгародава была завершана работа над «Кліматычным атласам Беларусі», які падрыхтавала кафедра метэаралогіі Беларускай сельска-гаспадарчай акадэміі. Медыцынская секцыя вывучала спецыфічныя хваробы Беларусі, санітарны стан вёскі і лекавыя крыніцы рэспублікі. Сельска-гаспадарчая секцыя вывучала сельска-гаспадарчую гаспадарку і распрацоўвала шляхі яе рацыяналізацыі і ўдасканалення. Цэнтральнае бюро краязнаўства пры прэзідыуме ІБК кіравала шырока разгорнутай краязнаўчай работай.
 
Да канца 1929 года уў Беларусі было 8 акруговых, 100 раённых, 96 мясцовых, 97 школьных і краязнаўчых таварыстваў ВНУ з 10 500 членаў. Краязнаўцы сабралі вялізарны матэрыял, выдалі каля 20 папулярных прац. З 1925 выходзіў часопіс «[[Наш край (1925)|Наш край]]», які адыграў важную ролю ў вывучэнні роднага краю. ІБК правёў Першую Усебеларускую краязнаўчую канферэнцыю, Першы з'езд даследчыкаў беларускай археалогіі і археаграфіі, Акадэмічную канферэнцыю па рэформе беларускага правапісу і азбукі (1926). Падтрымліваў сувязі з АН СССР, АН УССР, замежнымі даследчымі навуковымі ўстановамі. 13 кастрычніка 1928 пастановай ЦВК і СНК БССР рэарганізаваны ў [[АН БССР]].
 
== Выданні Інбелкульта ==
Радок 51:
[[ru:Институт белорусской культуры]]
[[uk:Інститут білоруської культури]]
 
{{Плошча Свабоды, Мінскі}}