Аблога Шклова (1654): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Аблога [[Горад Шклоў|Шклова]] (1654)''' — эпізод [[Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай, 1654-1667|вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў]].
 
Пасля [[бітва пад Шкловам, 1654|бітвы пад Шкловам]] (12.8.1654), войскі [[Аляксей Нікіціч Трубяцкой|А. Н. Трубяцкога]] падышлі да горада толькі 20 жніўня. ТрубяцкіТрубяцкой спадзяваўся з дапамогай [[Горад Копысь|копыскага]] мешчаніна Г. Паўлава, які ўжо прысягнуў цару, угаварыць шклоўскіх мяшчан здаць горад, але яны адмовіліся.
 
Аблога пачалася 26 жніўня, першы прыступ адбыўся 27 жніўня, але быў адбіты. Пасля гэтага ТрубяцкіТрубяцкой загадаў рабіць шанцы і пачаць абстрэл ўмацаванняў і гарадской забудовы. Пасля некалькіх дзён абстрэлу, рускія падрыхтаваліся да новага прыступу.
 
Абарону горада трымала 11 «сотняў» мяшчан, страты якіх ад першага прыступу і абстрэлу склалі толькі 8 чалавек. Аднак, шклоўскі магістрат пасля дэбатаў вырашыў не чакаць новага прыступу і 31 жніўня здаў горад рускім.
 
Ужо ў студзені 1655 года, у час ўдалай зімовай кампаніі [[Рэч Паспалітая|рэчыпаспалітаўскіх]] войскаў, шклоўскія мяшчане думалі здаць ім горад, аднак новыя поспехі рускіх не далі гэтаму здзейсніцца. Летам 1655 года ў Шклове нават размяшчалася стаўка цара [[Аляксей Міхайлавіч|Аляксея]].