Суша (рака): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''СУША''' — рака ў Клічаўскім і Кіраўскім раёнах, левы прыток ракі Ольс...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''СУША''' — [[рака]] ў [[Клічаўскі раён|Клічаўскім]] і Кіраўскім раёнах, левы прыток ракі Ольса (басейн Дняпра). Даўжыня 40 км. Плошча вадазбору 364 км². Сярэдні гадавы расход вады ў вусці 1,5 м³/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %. Пачынаецца за 2 км на ўсход ад вёскі Рагі Клічаўскага раёна, вусце за 0,7 км на поўдзень ад вёскі Ваевічы Клічаўскага раёна. Асноўны прыток — р. Перасопенка (справа). Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, на вялікім працягу праз лясныя масівы. Даліна слабавыразная, у ніжнім цячэнні зліваецца з далінай Ольсы, шырыня ад 0,5 км да 1 км. Пойма перарывістая, чаргуецца па берагах, шырыня ад 0,1—0,2 км у верхнім і сярэднім цячэнні да 0,4—0,6 км ніжэй упадзення Перасопенкі. Рэчышча ад вытоку (шырыня 5—7 м), на працягу 7,5 км каналізаванае, ніжэй свабодна меандруе, моцназвілістае. Берагі спадзістыя. Прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў.
 
== Літаратура ==
* {{кніга|загаловак=Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=2002|том=15|старонак=552|isbn=985-11-0251-2 (Т. 15)|тыраж=10 000}}
 
{{DEFAULTSORT:Суша}}