Сільвестр Косаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 48:
Пачатковую адукацыю атрымаў у [[Вільня|Віленскай]] [[Брацкія школы ў Вялікім Княстве Літоўскім|брацкай школе]], дзе выявіў рэдкую схільнасць да навукі. Вышэйшую адукацыю ў галіне філасофіі, рыторыкі і граматыкі атрымаў у каталіцкіх школах — Люблінскай езуіцкай калегіі і Замойскай акадэміі. Імаверна, вучыўся таксама ў [[Оламаўц]]ы і [[Вена|Вене]]<ref>R. Łużny, Sylwester Kossow, «Polski Słownik Biograficzny», t. XIV, Wrocław 1968, s. 326.</ref>. Пасля вяртання ў [[Вільня|Вільню]], у канцы 1620-х распачаў педагагічную дзейнасць у брацкай школе пры манастыры Св. Духа, дзе стаў выкладчыкам рыторыкі і тэалогіі. У [[1631]] прыехаў у [[Львоў]], выкладаў у Львоўскай брацкай школе ва Успенскай царкве. Летам гэтага года сустрэўся з пячорскім архімандрытам [[Пётр Магіла|Пятром Магілам]], які запрасіў яго ў Кіеў. У [[1632]] заняў пасаду прэфекта і выкладчыка рыторыкі ў лаўрскай (магілянскай) і [[Кіеўская брацкая школа|брацкай]] кіеўскіх школах. Пасля ад’езду рэктара брацкай школы [[Тамаш Яўлевіч|Тамаша Яўлевіча]] з Кіева ў Магілёў, узначаліў ужо аб’яднаную [[Кіева-Магілянская калегія|Кіева-Магілянскую калегію]], у якой стаў прафесарам. Адначасова кіраваў брацкай школай у [[Вінніца|Вінніцы]]. Уваходзіў у г. зв. «Магілянскі гурток» — задзіночанне выбітных кіеўскіх гуманістаў.
 
З [[1633]] — архімандрыт [[Кіева-Пячэрская ляўралаўра|Кіева-Пячорскай ляўрылаўры]], з [[1635]] года — [[епіскап]] [[Мсціслаў]]скі, [[Орша|Аршанскі]] і [[Магілёў]]скі, з [[1647]] — мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі. Канфліктаваў з полацкім і віцебскім уніяцкім архібіскупам [[Антон Сялява|Антонам Сялявам]].
 
У снежні [[1648]] мітрапаліт Сільвестр урачыста прывітаў [[Багдан Хмяльніцкі|Багдана Хмяльніцкага]] пры яго ўездзе ў Кіеў.