Людвік Тышкевіч: Розніца паміж версіямі

маршалак вялікі літоўскі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Шляхціч |беларускае імя=Людвік Тышкевіч |поўнае імя= |арыгінальнае імя= |партрэт= |шырыня ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 21:43, 8 лістапада 2012


Людвік Тышкевіч (1748 — 26 чэрвеня 1808) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Генерал-ад’ютант (з 1772), пісар вялікі літоўскі (17751780), гетман польны літоўскі1780), падскарбі вялікі літоўскі1791) і маршалак вялікі літоўскі1793). Кавалер ордэнаў Святога Станіслава (1778), а таксама расійскіх Андрэя Першазванага[1] (1787) і Аляксандра Неўскага (1787)[2].

Людвік Тышкевіч
польск.: Ludwik Skumin Tyszkiewicz
Герб «Ляліва»
Герб «Ляліва»
Вялікі маршалак літоўскі
1793 — 1795
Папярэднік Ігнацы Патоцкі
Пераемнік пасада скасавана
Нараджэнне 1748(1748)
Смерць 26 чэрвеня 1808(1808-06-26)
Род Тышкевічы
Бацька Юзаф Тышкевіч
Маці Ганна Пацей
Жонка Канстанцыя Панятоўская
Дзеці Ганна
Член у
Дзейнасць дыпламат
Прыналежнасць Расійская імперыя
Званне генерал-ад’ютант
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага кавалер Ордэна Святога Аляксандра Неўскага ордэн Белага арла ордэн Святога Станіслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Тышкевічаў гербу «Ляліва», сын Юзафа і Ганны з Пацеяў.

У 1778 абіраўся маршалкам сойму. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай, на сходзе 23 ліпеня 1792 падтрымаў прапанову караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага пра яго далучэнне да Таргавіцкай канфедэрацыі, што пазней зрабіў сам. У 1795 узначаліў дэпутацыю Вялікага Княства Літоўскага да імператрыцы расійскай Кацярыны ІІ.

Атрымаў у спадчыну ад бабулі Саламеі Радзівіл маёнтак у Горадні. У 1792 збудаваў палац у Варшаве.

У 1775 парадніўся з паноўным родам Панятоўскіх, ўзяўшы шлюб з дачкою Казіміра Канстанцыяй Панятоўскай. Быў апошнім мужчынскім прадстаўніком галіны Скумінаў-Тышкевічаў.

Зноскі

  1. Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008. — Warszawa, 2008. S. 218.
  2. Бантыш-Каменский Н. Н. Списки кавалерам российских императорских орденов Св. Андрея Первозванного, Св. Екатерины, Св. Александра Невского и Св. Анны с учреждения до установления в 1797 году орденского капитула. — М., 2005, С. 159.