Сталовічы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 68:
 
У [[1771]] годзе каля [[мястэчка]] адбылася [[Бой пры Сталовічах, 1771|бітва]] між войскам [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] (што падтрымала [[Барская канфедэрацыя|Барскую канфедэрацыю]])<ref>Сталавіцкая бітва 1771 // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.2 : Кадэцкі корпус—Яцкевіч / Рэдкал. : Г.П Пашкоў, (гал. рэд.) і інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. — 2-ое выд. — Мінск : БелЭн, 2007. — 688с. : іл. ISBN 978-985-11-0393-1 - Старонкі 623-624.</ref> і войскам [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]].
== Гісторыя ==
Упершыню Сталовічы (''Стваловічы'') згадваюцца ў [[14 стагоддзе|XIV ст.]]<ref>[[Анатоль Валахановіч]]. Сталавічы // {{Крыніцы/ЭГБ|6-1к}} С. 396.</ref> як дзяржаўнае ўладанне. У 1-й палове [[15 стагоддзе|XV ст.]] [[Спіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Вітаўт]] перадаў вёску Няміру Разановічу, што сваім прывілеем ад [[2 лістапада]] [[1449]] пацвердзіў вялікі князь [[Казімір Ягелончык|Казімір]]. Дачка Разановіча Марыя Няміраўна пабралася шлюбам з намеснікам [[брацлаў]]скім князем [[Міхаіл Чартарыйскі|Міхаілам Васільевічам Чартарыйскім]]<ref>[[Васіль Дубейка]]. Нашы вёскі // «[[Наш край, газета|Наш край]]», [[4 жніўня]] [[1993]].</ref>.
 
У [[16 стагоддзе|XVI ст.]] Сталовічы атрымалі статус [[мястэчка]]. Мясцоваць уваходзілаў склад [[Наваградскі павет|Наваградскага павета]] і належала [[Мікалай Радзівіл Сіротка|Мікалаю Радзівілу «Сіротку»]], які збудаваў тут драўляную капліцу. Ягоны сын [[Жыгімонт Караль Радзівіл|Жыгімонт Караль]] у [[1609]] годзе заснаваў Сталовіцкую камандорыя [[Мальтыйскі ордэн|Мальтыйскага ордэна]], збудаваў драўляны касцёл. У [[1639]] годзе на яго месцы ўзвялі мураваную [[капліца|капліцу]]. Мураваны касцёл пачалі будаваць у [[1736]] годзе.
 
У часы [[Барская канфедэрацыя|Барскай канфедэрацыі]] ў [[1771]] годзе пад Сталовічамі адбылася [[Бітва пад Сталовічамі|буйная бітва]], у якой рускія пад камандаю [[Аляксандр Сувораў|Суворава]] разбілі войскі [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] на чале з [[Гетман вялікі літоўскі|гетманам вялікім]] [[Міхал Казімір Агінскі|М. К. Агінскім]]. У памяць пра яе ў мястэчку паставілі валун з надпісамі па-беларуску і па-польску: «12 IX [[1771]] тут адбылася бітва канфедэратаў гетмана М. К. Агінскага з войскамі А. Суворава», «Pokoj ich duszom». У [[1793]] паселішча атрымала статус горада і зрабілася сталіцай павету.
 
У выніку [[трэці падзел Рэчы Паспалітай|трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай]] ([[1795]]) Сталовічы апынуліся ў складзе [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], дзе сталі цэнтрам воласці Наваградскага павета. Статус паселішча панізілі да мястэчка. Тут працавалі [[пошта]], [[карчма]], знаходзіўся ваенны гарнізон. Станам на [[1867]] год у мястэчку было 102 дамы, дзейнічалі касцёл і царква. Па здушэнні [[паўстанне 1863—1864 гадоў|нацыянальна-вызваленчага паўстання]] ў [[1868]] годзе расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі касцёл у царкву [[Маскоўскі патрыярхат|Маскоўскага патрыярхату]]. Станам на [[1900]] у Сталовічах было 100 двароў, валасная ўправа, народная вучэльня, 3 млыны, 2 праваслаўныя царквы, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы, карчма, некалькі крамаў; рэгулярна праводзіліся 2 кірмашы. У пачатку [[XX стагоддзе|XX ст.]] — 95 двароў; побач з мястэчкам знаходзіўся аднайменны маёнтак (1 двор).
 
Згодна з [[Рыжскі мірны дагавор 1921 года|Рыжскім мірным дагаворам]] ([[1921]]) Сталовічы апынуліся ў складзе міжваеннай [[Польская Рэспубліка, 1918—1939|Польскай Рэспублікі]], дзе сталі цэнтрам гміны Баранавіцкага павета. У гэты час тут было 116 дамоў; сумежна з мястэчкам размяшчаўся аднайменны фальварак (3 дамы).
 
У [[1939]] Сталовічы ўвайшлі ў склад [[БССР]], дзе [[12 кастрычніка]] [[1940]] сталі цэнтрам сельсавета. У [[Другая сусветная вайна|Другую сусветную вайну]] з канца чэрвеня [[1941]] да [[8 ліпеня]] [[1944]] году вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. На [[1 студзеня]] [[1998]] у вёсцы было 232 двары.
 
<center><gallery widths=150 heights=150 caption="Даўнія выявы мястэчка" perrow="4">
Выява:Stałavičy. Сталавічы (1899).jpg|Касцёл па [[мураўёўкі|мураўёўскай]] перабудове
Выява:Stałavičy. Сталавічы (I. Atkinson, 1899).jpg|Панарама, [[1899]]
Выява:Stałavičy. Сталавічы (R. Beck, 1916).jpg|Панарама, [[1916]]
Выява:Stałavičy. Сталавічы (11.9.1916).jpg|Новы і стары касцёлы
</gallery></center>
 
== Насельніцтва ==
* '''[[XIX стагоддзе]]''': [[1830]] — 289 муж., з іх шляхты 4, духоўнага саслоўя 3, мяшчан-іўдзеяў 163, мяшчан-хрысціян і сялян 118, жабракоў 1<ref>{{Крыніцы/Мястэчкі Беларусі, 2010|к}} С. 413.</ref>; [[1867]] — 523 чал.<ref>Stołowicze // {{Крыніцы/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|11}} S. 364.</ref>; [[1897]] — 929 чал.
* '''[[XX стагоддзе]]''': [[1909]] — 858 чал.; [[1921]] — 678 чал.; [[1939]] — 876 чал.; [[1959]] — 607 чал.; [[1970]] — 765 чал.; [[1998]] — 699 чал.<ref>{{Крыніцы/Памяць/Баранавічы і Баранавіцкі раён|к}}</ref>
* '''[[XXI стагоддзе]]''': [[2005]] — 639 чал.<ref>{{Крыніцы/Гарады і вёскі Беларусі|3-1к}}</ref>
 
=== Інфраструктура ===
У Сталовічах працуюць СВК, пошта, філіял «[[Беларусбанк]]у», дзiцячы садок, дом культуры, бiблiятэка, сталоўка, крамы. Да [[1953]] году iснавала школа, пераведзеная пазней у пасёлак [[Акцябрскi]], за 1,5 км ад Сталовiчаў.
 
== Турыстычная інфармацыя ==
 
=== Славутасці ===
* Касцёл Св. Яна Хрысціцеля ([[1736]]—[[1743]]; цяпер Царква Успення Прасв. Багародзіцы, [[Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату|БЭМП]]) — адзіны ў Беларусі храм [[Мальтыйскі ордэн|Мальтыйскага ордэну]], помнік архітэктуры [[віленскае барока|віленскага барока]]; архітэктары — [[Іосіф Фантана]] і [[Ян Глаўбіц]]
* Касцёл Найсв. Сэрца Ісуса ([[1907]]—[[1911]]) — помнік архітэктуры неаготыкі
 
У Сталовічах таксама знаходзіцца [[млын]], збудаваны ў пачатку XX ст.
 
== Галерэя ==
<center><gallery widths=150 heights=150 caption="Краявіды Сталовічаў" perrow="4">
Выява:Stałavičy. Сталавічы (16.08.2009).jpg|Колішні касцёл Мальтыйскага ордэну
Выява:Stalavichy 02 2009.JPG|Колішні касцёл, галоўны фасад
Выява:Catholic church of the Sacred Heart of Jesus in Stałavičy.jpg|Касцёл Найсв. Сэрца Ісуса
Выява:Stalavichy 02 2009 pomnik.JPG|Помнік бітве пад Сталовічамі
</gallery></center>
 
== Славутыя землякі ==
* [[Карнель Пялікша]] ([[1823]]—[[1872]]) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў
 
{{зноскі}}
* [http://www.panoramas.lt/m_katalog.php?p_id=1329&lg=8 Царква Усьпеньня Прасьв. Багародзіцы ў Столовічі]
 
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/Гарады і вёскі Беларусі|3-1}}
* {{Крыніцы/Памяць/Баранавічы і Баранавіцкі раён}}
* {{Крыніцы/ЭГБ|6-1}}
* {{Крыніцы/Мястэчкі Беларусі (2010)}}
* Stołowicze // {{Крыніцы/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|11}} S. [http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_XI/364 364]—365.
 
== Спасылкі ==
{{commons|Category:Stalovichy}}
* [http://radzima.org/be/pub/629_m/ мяст. Сталовічы] на [[Radzima.org]]
* [http://globus.tut.by/stolovichi/index.htm Здымкі на Globus.tut.by]
 
{{Сталовіцкі сельсавет}}
{{Баранавіцкі раён}}
 
[[Катэгорыя:Сталовіцкі сельсавет]]
[[Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна]]
 
[[be-x-old:Сталовічы]]
[[pl:Stołowicze]]
[[ru:Столовичи]]
 
[[Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна]]