Станіслаў Арыхоўскі-Раксалан: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 21:
}}
'''Станіслаў Арыхоўскі''' (Ажахоўскі) (укр. Станіслав Оріховський, польск. Stanisław Orzechowski, лац. Stanislaus Orzehovius) - украінскі грамадскі дзеяч эпохі Рэнесансу, пісьменнік, філосаф і ідэолаг шляхецкага руху.
 
. На жыцці Арыхоўскага адбілася ўсё тое спляценне палітычных і культурных фактараў, што ўплывалі на украінскую гісторыю ХV ст. Нарадзіўся ён пад Перамышлем, паходзіў з польска-украінскага роду герба “Окша”. Сам быў ксяндзом, яго дзед (па матчынай лініі) – праваслаўным святаром. У маладосці Арыхоўскі навучаўся ва універсітэтах Польшчы і Заходняй Еўропы, яго настаўнікамі былі М. Лютэр і Ф. Меланхтон, знаёмымі - А. Дюзрэр, У. фон Гутэн, Л. Кранах Старэйшы і інш. [5, с.24] Прадстаўнік рэнесанснай грамадскай думкі, С. Арыхоўскі рашуча адстойваў ідэі шляхецкага парламентарызму, развіцця шляхецкага руху за свае правы і вольнасці, быў прыхільнікам тэорыі грамадска-дагаварнога паходжання дзяржавы і ідэі натуральнага права [1,с.11]. Станіслаў Арыхоўскі пакінуў багатую літаратурную спадчыну. Да яе перадусім трэба аднесці такія творы, як “Устаноўкі польскаму каралю Жыгімонту Аўгусту” (1543 і 1548) – праект пераўтварэнняў у дзяржаве ў духу “шляхецкай дэмакратыі” і супрацьстаяння асманскай агрэсіі; “Прамова на пахаванне Жыгімонта І” (1548); дзве прамовы “Пра турэцкую пагрозу” (1543 – 1544) – яскравы прыклад плыні так зв. “Польскай антытурэцкай літаратуры”, што заклікала ўмацоўваць абарону дзяржавы перад тварам пагрозы з боку Асманскай імперыі; “Натуральнае права” – твор, што, нажаль, не захаваўся да нашых дзён; а таксама, шэраг лістоў – да Пятра Гамрата (1544), Паўла Рамузіо (1549) і інш.
 
Амаль што ва ўсіх творах Станіслава Арыхоўскага добра прасочваецца яго палітычная і этнічна-культурная самаідэнтыфікацыя. Пачнем з таго, што, падпісваючы свае творы, каля сваёго прозвішча ён ставіў словы “Раксалан” ці “Рутэнец” (“русін”), таму і вядомы ў гісторыі як Арыхоўскі-Раксалан (Orzehovius Roxolanus). Адкрыта ідэнтыфікаваў ён сябе як “русіна” ў большасці сваіх твораў. Так, у адным з іх – палітычным трактаце “Узорны падданы” – Арыхоўскі заяўляе: “Я русін, ганаруся гэтым, ахвотна пра гэта паўсюдна кажу” [3]. Свій родны Перамышль Арыхоўскі неаднаразова называе “рускім”. У лісце да П. Рамузіо ён піша: “Перамышль, даволі паказное месца ў Русі”. Русь ён называе “саёй бацькаўшчынай”, наогул для твораў Арыхоўскага характэрна апазіцыя “мы – яны”. Да першых ён адносіць уласна Русь і Польшчу (хоць апошнюю і не заўсёды), да другіх – Масковію, Венгрыю і інш. замежныя краіны.
 
Аднак з “русінскай” ідэнтыфікацыяй у творах С. Арыхоўскага арганічна пераплятаецца і тоеснасць з Польскай дзяржавай, яе рэлігіяй і культурай. У лісце да П. Гамрата Арыхоўскі піша: “Я чалавек рутэнскага роду, што нарадзіўся і выхаваны быў у рымскім абрадзе”. Ідэнтыфікацыя з Польскай дзяржавай добра прасочваецца ў лісце да італьянскага гуманіста П. Рамузіо, дзе С. Арыхоўскі зазначае, што студэнтаў з земляў Русі у заходнееўрапейскіх універсітэтах называюць палякамі, бо яна “з’яўляецца правінцыяй, што ўваходзіць у склад Польшчы”. Не чужой для Арыхоўскага з’яўляецца і польская ідэя сарматызму, сарматам ён лічыць і сябе: “я таксама сармат, таму што Украіна, якая з’яўляецца маёй радзімай, ляжыць у еўрапейскай частцы Сарматыі” [3].
 
І ўсё ж сапраўднай дэкларацыяй поглядаў Станіслава Арыхоўскага-Раксалана стала яго вызначэнне украінскага шляхціча ў Польшчы: “рускага племя польскай нацыі” (“gente Rutenus natione Polonus”) [3], што як нельга лепш сведчыць пра падвоенасць палітычнай свядомасці. Чаму палітычнай? С. Арыхоўскі, безумоўна, добра бачыў уплывы этнічнага, рэлігійнага і інш. аспектаў на жыццё грамадства. Аднак нацый у сучасным разуменні гэтага паняцця яшчэ не склалася, таму пад “народам” у той час хутчэй трэба разумець “шляхецкі народ” / “шляхецкую нацыю”. Шляхта не аб’ядноўвала сябе яшчэ з прадстаўнікамі іншых сацыяльных станаў у адну нацыянальную супольнасць. Так, пад назваю ўтворанай у ХVІ стст. дзяржавы Рэч Паспалітая Абодвух Народаў трэба разумець саюз “шляхецкіх народаў” Польшчы і ВКЛ, з’яднаных “агульнай справай” (res publika – Rzeczpospolita). У гэтым святле “gente Rutenus natione Polonus” можна разумець таксама и як “рускае племя польскай дзяржавы”. Украінская шляхта, разумеючы свае “рускае” паходжанне, усведамляла і сваю прыналежнасць да польскай палітычнай нацыі.
 
У адносінах да С. Арыхоўскага скажам яшчэ, што ён падмацоўваў сваю грамадскую канцэпцыю заклікам да уніі каталіцкай і праваслаўнай цэркваў, што таксама павінна было паспрыяць злітаванню ўсёй шляхты Кароны ў адзін палітычны народ. Добра разумеў ён і геапалітычнае становішча сваёй радзімы: С. Арыхоўскі з’яўляецца адным з прадстаўнікоў канцэпцыі агульнага “еўрапейскага дома”, неабходнасць умацавання якога ён тлумачыў у першую чаргу патрэбай абароны ад асманаў.