Люксембург: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MastiBot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (Робат: зьмяніў pam:Luxembourg на pam:Luxemburgo
Радок 64:
 
== Гісторыя ==
{{main|Гісторыя Люксембурга}}
У канцы [[VII стагоддзе н.э.|VII ст.]] насельніцтва тэрыторыі сучаснага Люксембурга было хрышчона дзякуючы прападобнаму Віліброрду, які заснаваў там манастыр бенедыктаўцаў. У Сярэднявечча зямля ўваходзіць спачатку ў склад франкскага каралеўства [[Аўстразія|Аўстразіі]], потым у [[Свяшчэнная Рымская імперыя|Свяшчэнную Рымскую імперию]], а пасля — у [[Латарынгія|Латарынгію]]. У [[963]] годзе ён адтрымаў незалежнасць у выніку абмена стратэгічнымі тэрыторыямі. Справа ў тым, што на яго тэрыторыі змяшчаецца замак Лісілінбург (Маленькая крэпасць), які паклаў пачатак дзяржаве. На чале гэтага маленькага ўладання стаяў Зігфрыд. Яго нашчадкі крыху пашырылі сваі тэрыторыі дзякуючы войнам, палітычным шлюбам, спадчынам і дамовам. У [[1060]] годзе Конрад быў аб'яўлены першым графам Люксембурга. Яго прапраўнучка стала вядомай уладаркай Эрмезіндай, а яе праўнук Генрых VII, у сваю чаргу, быў імператарам Свяшчэннай Рымскай Імперыі з [[1308]] года. У [[1354]] графства Люксембург стала герцагствам. Але ў [[1443]] [[Елізавета Герліц]], пляменіца імператара Св. Рымскай імперыі Сігізмунда, была вымушана саступіць гэтае ўладанне Філіпу III, герцагу [[Бургундыя|Бургундыі]].