Станіслаў Арыхоўскі-Раксалан: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 28:
== “Gente Ruthenus natione Polonus”: ідэя двайной самаідэнтыфікацыі ўкраінскай шляхты ў Польскай Кароне ==
 
Амаль што ва ўсіх творах Станіслава Арыхоўскага добра прасочваецца яго палітычная і этнічна-культурная самаідэнтыфікацыя. Пачнем з таго, што, падпісваючы свае творы, каля сваёго прозвішча ён ставіў словы “Раксалан” ці “Рутэнец” (“русін”), таму і вядомы ў гісторыі як Арыхоўскі-Раксалан (Orzehovius Roxolanus). Адкрыта ідэнтыфікаваў ён сябе як “русіна” ў большасці сваіх твораў. Так, у адным з іх – палітычным трактаце “Узорны падданы” – Арыхоўскі заяўляе: “Я русін, ганаруся гэтым, ахвотна пра гэта паўсюдна кажу” <ref>Оріховський-Роксолан С. Листи // ІЗБОРНИК. Історія України IX-XVIII ст. Першоджерела та інтерпретації [Электронны рэсурс]. – 2002. – Рэжым доступа: http://izbornyk.org.ua/old14_16/old14_08.htm – Дата доступа : 04.02.2012.</ref>. СвійСвой родны Перамышль Арыхоўскі неаднаразова называе “рускім”. У лісце да П. Рамузіо ён піша: “Перамышль, даволі паказное месца ў Русі”. Русь ён называе “саёй бацькаўшчынай”, наогул для твораў Арыхоўскага характэрна апазіцыя “мы – яны”. Да першых ён адносіць уласна Русь і Польшчу (хоць апошнюю і не заўсёды), да другіх – Масковію, Венгрыю і інш. замежныя краіны.
 
Аднак з “русінскай” ідэнтыфікацыяй у творах С. Арыхоўскага арганічна пераплятаецца і тоеснасць з Польскай дзяржавай, яе рэлігіяй і культурай. У лісце да П. Гамрата Арыхоўскі піша: “Я чалавек рутэнскага роду, што нарадзіўся і выхаваны быў у рымскім абрадзе”. Ідэнтыфікацыя з Польскай дзяржавай добра прасочваецца ў лісце да італьянскага гуманіста П. Рамузіо, дзе С. Арыхоўскі зазначае, што студэнтаў з земляў Русі у заходнееўрапейскіх універсітэтах называюць палякамі, бо яна “з’яўляецца правінцыяй, што ўваходзіць у склад Польшчы”. Не чужой для Арыхоўскага з’яўляецца і польская ідэя сарматызму, сарматам ён лічыць і сябе: “я таксама сармат, таму што Украіна, якая з’яўляецца маёй радзімай, ляжыць у еўрапейскай частцы Сарматыі” <ref>Оріховський-Роксолан С. Листи // ІЗБОРНИК. Історія України IX-XVIII ст. Першоджерела та інтерпретації [Электронны рэсурс]. – 2002. – Рэжым доступа: http://izbornyk.org.ua/old14_16/old14_08.htm – Дата доступа : 04.02.2012.</ref>.
Радок 46:
* «De obscuro regis matrimonio»,
* «[http://www.staropolska.pl/renesans/proza/Tarnowski.html Żywot i śmierć Jana Tarnowskiego]».
== Спасылкі ==
 
{{зноскі}}