Сяргей Міхайлавіч Дарожны: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Сяргей Міхайлавіч Дарожны''' (сапр.:'''Сяргей Міхайлавіч СЕРАДА'''; іншыя псеўданімы і крыптанім: ''Т.Трыкліні; Л.Трыер; С. Д.''; [[{{ДН|25.|2]].[[|1909]]}}, [[Слонім]] [[Гродзенская губернія|Гродзенскай губ.]], цяпер [[Гродзенская вобласць]] — [[{{ДС|19.|7]].[[|1943]]}}, [[Камсамольск-на-Амуры]], [[ГУЛАГ]]), беларускі паэт, грамадскі і культурны дзеяч.
 
У час [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] сям'я была ў бежанстве ў [[Варонеж]]ы. З [[1921]] выхоўваўся ў Мазырскім дзіцячым доме, бо застаўся без бацькі (аднаго з паплечнікаў [[Булак-Балаховіч]]а). У [[1924]] паступіў у [[МБПТ]]. Першыя вершы з'явіліся ў друку ў [[1925]]. У [[1926]] выйшла першая паэтычная кніга (сумесна з [[І. Плаўнік]]ам). Быў членам літаб'яднанняў [[«Маладняк»]] (1926—27), [[«Узвышша»]] (з 1928). У [[1930]] скончыў [[БДУ]] (у час вучобы быў выключаны «за сокрытие социального происхождения» свайго бацькі, які ў той час жыў у Польшчы, і аб чым паведаміла газ. «Звязда», але потым змог аднавіцца). Працаваў у рэдакцыях рэспубліканскіх газет, стыльрэдактарам час. «Работніца і сялянка Беларусі», на радыё, адкуль быў звольнены за «сістэматычнае працягванне ў сваіх літаратурных перадачах нацдэмаўскіх установак да мікрафону, нарачытае змазванне ролі партыі ў барацьбе з контррэвалюцыйным нацдэмакратызмам, паклёп на палітыку партыі на вёсцы». Член [[СП БССР]] з [[1934]]. Па прапанове [[А. Александровіч]]а выключаны ў [[1935]]. Арыштаваны [[ДПУ БССР]] [[29.8]].[[1936]]; асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі. Быў абвінавачаны ў падрыхтоўцы замаху на першага сакратара ЦК КП(б)Б [[М. Гікала|М. Гікалу]], пра якога збіраў матэрыялы для кнігі. Накіраваны на будаўніцтва Камсамольска-на-Амуры, дзе і загінуў. Рэабілітаваны ў [[1957]].