Станіслаў Арыхоўскі-Раксалан: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 7:
|арыгінал імя = Станіслав Оріховський
|дата нараджэння = 11.11.1513
|месца нараджэння = [[Перамашль]], [[Польская Карона]]
|дата смерці = [[1566]]
|месца смерці =
|школа =
|перыяд =
|кірунак = [[Адраджэнне]], ідэолаг [[шляхецкая дэмакратыя|"шляхецкай дэмакратыі"]] ў [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]
|інтарэсы =
|ідэі = канцэпцыя "натуральных правоў"; [[шляхецкая дэмакратыя|"шляхецкая дэмакратыя"]], "залатыя шляхецкія вольнасці" ў Польскай Кароне; канцэпцыя агульнага "еўрапейскага дома"
|папярэднікі =
|паслядоўнікі =
Радок 20:
|сайт =
}}
'''Станіслаў Арыхоўскі''' (Ажахоўскі) (укр. Станіслав Оріховський, польск. Stanisław Orzechowski, лац. Stanislaus Orzehovius) - украінскі грамадскі дзеяч эпохі [[Рэнесансу]], пісьменнік, філосаф і ідэолаг шляхецкага руху ў Польшчы[[Польская Карона|Польскай Кароне]].
== Біяграфічныя звесткі. Ідэі і творчасць ==
 
Радок 28:
== “Gente Ruthenus natione Polonus”: ідэя двайной самаідэнтыфікацыі ўкраінскай шляхты ў Польскай Кароне ==
 
Амаль што ва ўсіх творах Станіслава Арыхоўскага добра прасочваецца яго палітычная і этнічна-культурная самаідэнтыфікацыя. Пачнем з таго, што, падпісваючы свае творы, каля сваёго прозвішча ён ставіў словы “Раксалан” ці “Рутэнец” (“русін”), таму і вядомы ў гісторыі як Арыхоўскі-Раксалан (Orzehovius Roxolanus). Адкрыта ідэнтыфікаваў ён сябе як “русіна” ў большасці сваіх твораў. Так, у адным з іх – палітычным трактаце “Узорны падданы” – Арыхоўскі заяўляе: “Я русін, ганаруся гэтым, ахвотна пра гэта паўсюдна кажу” <ref>Оріховський-Роксолан С. Листи // ІЗБОРНИК. Історія України IX-XVIII ст. Першоджерела та інтерпретації [Электронны рэсурс]. – 2002. – Рэжым доступа: http://izbornyk.org.ua/old14_16/old14_08.htm – Дата доступа : 04.02.2012.</ref>. Свой родны Перамышль Арыхоўскі неаднаразова называе “рускім”. У лісце да П. Рамузіо ён піша: “Перамышль, даволі паказное месца ў Русі”. [[Русь]] ён называе “саёй бацькаўшчынай”, наогул для твораў Арыхоўскага характэрна апазіцыя “мы – яны”. Да першых ён адносіць уласна Русь і Польшчу (хоць апошнюю і не заўсёды), да другіх – Масковію, Венгрыю і інш. замежныя краіны.
 
Аднак з “русінскай” ідэнтыфікацыяй у творах С. Арыхоўскага арганічна пераплятаецца і тоеснасць з [[Польская Карона|Польскай дзяржавай]], яе рэлігіяй і культурай. У лісце да П. Гамрата Арыхоўскі піша: “Я чалавек рутэнскага роду, што нарадзіўся і выхаваны быў у рымскім абрадзе”. Ідэнтыфікацыя з Польскай дзяржавай добра прасочваецца ў лісце да італьянскага гуманіста П. Рамузіо, дзе С. Арыхоўскі зазначае, што студэнтаў з земляў Русі у заходнееўрапейскіх універсітэтах называюць палякамі, бо яна “з’яўляецца правінцыяй, што ўваходзіць у склад Польшчы”. Не чужой для Арыхоўскага з’яўляецца і польская ідэя сарматызму, сарматам ён лічыць і сябе: “я таксама сармат, таму што Украіна, якая з’яўляецца маёй радзімай, ляжыць у еўрапейскай частцы Сарматыі” <ref>Оріховський-Роксолан С. Листи // ІЗБОРНИК. Історія України IX-XVIII ст. Першоджерела та інтерпретації [Электронны рэсурс]. – 2002. – Рэжым доступа: http://izbornyk.org.ua/old14_16/old14_08.htm – Дата доступа : 04.02.2012.</ref>.
 
І ўсё ж сапраўднай дэкларацыяй поглядаў Станіслава Арыхоўскага-Раксалана стала яго вызначэнне украінскага шляхціча ў Польшчы: “рускага племя польскай нацыі” (“gente Ruthenus natione Polonus”) <ref>Оріховський-Роксолан С. Листи // ІЗБОРНИК. Історія України IX-XVIII ст. Першоджерела та інтерпретації [Электронны рэсурс]. – 2002. – Рэжым доступа: http://izbornyk.org.ua/old14_16/old14_08.htm – Дата доступа : 04.02.2012.</ref>, што як нельга лепш сведчыць пра падвоенасць палітычнай свядомасці <ref>Попель Р.І. Феномен двайной палітычнай свядомасці на прыкладзе гістарычнай спадчыны Станіслава Арыхоўскага-Раксалана / Р.І. Попель // Электронная библиотека БГУ [Электронный ресурс]. – 2011. – Рэжым доступу: http://elib.bsu.by/handle/123456789/3561</ref>. Чаму палітычнай? С. Арыхоўскі, безумоўна, добра бачыў уплывы этнічнага, рэлігійнага і інш. аспектаў на жыццё грамадства. Аднак нацый у сучасным разуменні гэтага паняцця яшчэ не склалася, таму пад “народам” у той час хутчэй трэба разумець “шляхецкі народ” / “шляхецкую нацыю”. Шляхта не аб’ядноўвала сябе яшчэ з прадстаўнікамі іншых сацыяльных станаў у адну нацыянальную супольнасць. Так, пад назваю ўтворанай у ХVІ стст. дзяржавы Рэч Паспалітая Абодвух Народаў трэба разумець саюз “шляхецкіх народаў” Польшчы і ВКЛ, з’яднаных “агульнай справай” (res publika – Rzeczpospolita). У гэтым святле “gente Rutenus natione Polonus” можна разумець таксама и як “рускае племя польскай дзяржавы”. Украінская шляхта, разумеючы свае “рускае” паходжанне, усведамляла і сваю прыналежнасць да польскай палітычнай нацыі.