Рамуальд Аляксандравіч Зямкевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др removed Category:Асобы using HotCat
ілюстрацыя
Радок 1:
[[File:Рамуальд Зямкевіч.jpg|thumb|Рамуальд Зямкевіч]]
[[Выява:Зямкевіч, Леўчык, Верас.jpg|250px|left|[[Гальяш Леўчык]], [[Зоська Верас]], Рамуальд Зямкевіч]]
'''Рамуальд Аляксандравіч Зямкевіч''' ({{ДН|7|2|1881}}, [[Варшава]]  — 1943/44, [[канцлагер Асвенцым]]; Псеўданімы і крыптанімы: ''Раман Суніца''; ''Юры Алелькавіч''; ''Саўка Барывой''; ''Шэршань''; ''Р. Зем.''; ''Ром. Зем.''; ''Р-н Сун.''; ''Р. С-ца.'')  — беларускі бібліёграф, публіцыст, гісторык беларускай літаратуры, перакладчык, калекцыянер кніг і рукапісаў.
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Радок 7 ⟶ 8:
Збіраў матэрыялы па гісторыі беларускай літаратуры і культуры, працаваў у бібліятэках і архівах Варшавы, Львова, Раперсвіля (Швейцарыя). Жывучы пераважна ў [[Варшава|Варшаве]], шмат ездзіў, у т.л. па Беларусі. Быў звязаны з беларускім нацыянальна-культурным рухам. У 1908 рабіў фальклорна-этнаграфічныя запісы каля Зембіна на Барысаўшчыне. Сабраў калекцыю беларускага народнага адзення (у 1918 немцы вывезлі ў Берлін). У 1913—14 шукаў гісторыка-літаратурныя матэрыялы на Магілёўшчыне. У 1915—17 жыў у [[Мінск]]у, працаваў ваенным інжынерам. Часта бываў у Вільні і Пецярбургу як цэнтрах белускай грамадска-культурнай руху і выдавецкай справы. Сабраў унікальную бібліятэку па гісторыі, мовазнаўстве (усе працы [[Я. Карскі|Я. Карскага]]), літаратуры, фальклоры Беларусі, Украіны, Літвы, Польшчы і іншых славян, вялікую калекцыю рукапісаў беларускіх пісьменнікаў. Сярод рарытэтаў яго бібліятэкі былі шматлікія старадрукі, у т.л. «Біблія» [[Ф. Скарына|Ф. Скарыны]], Астрожская Біблія 1581, «Лексікон» П. Бярынды, «Хроніка» М. Белскага, кітабы 16—17 ст., аўтографы [[А. Рыпінскі|А. Рыпінскага]], [[А. Вярыга-Дарэўскі|А. Вярыгі-Дарэўскага]], [[В. Дунін-Марцінкевіч|В. Дуніна-Марцінкевіча]], [[Я. Лучына|Я. Лучыны]], [[Ф. Багушэвіч]]а, [[Ядвігін Ш.|Ядвігіна Ш.]] (рукапіс яго драмы «Злодзей»), [[Я. Купала|Я. Купалы]], [[Я. Колас]]а, [[М. Багдановіч]]а, аўтараў [[Наша доля (1906)|«Нашай долі»]] і [[Наша ніва (1906)|«Нашай нівы»]] і інш.
 
Арыштаваны ў акупаванай нацыстамі Варшаве. Загінуў у канцлагеры. Яго зборы і бібліятэка прапалі ў разбуранай Варшаве, частка трапіла ў прыватныя рукі.
 
== Навукова-даследчыцкая дзейнасць ==
З 1909 друкаваўся ў [[Наша ніва (1906)|«Нашай ніве»]] і іншых беларускіх выданнях. Даследаваў беларускую бібліяграфію, старажытную беларускую літаратуру, беларускую літаратуру ХІХ ст., этнаграфію, беларускую народную эстэтыку, фальклор, беларускае мастацтва. Падрыхтаваў і выдаў першы спецыялізаваны бібліяграфічны даведнік на беларускай мове  — «Беларуская бібліяграфія» (1910). Напісаў шэраг прац па гісторыі беларускай літаратуры, у якіх прывёў невядомыя на той час звесткі пра [[В. Дунін-Марцінкевіч|В. Дуніна-Марцінкевіча]], [[Ян Баршчэўскі|Я. Баршчэўскага]], [[А. Кіркор]]а, [[А. Ельскі|А. Ельскага]], [[Я. Лучына|Я. Лучыну]], [[К. Каганец|К. Каганца]], [[М. Багдановіч]]а і інш. Апублікаваў невядомыя рукапісы М. Багдановіча (1919), К. Каганца (1920), В. Дуніна-Марцінкевіча (1923), Я. Лучыны (1932). У 1919 у часопісе «Беларускае жыццё» (№5№ 5) упершыню надрукаваў гравіраваны партрэт [[В. Цяпінскі|В. Цяпінскага]] (1576), які адшукаў у бібліятэцы К. Святаполк-Завадскага ў Крошыне. Дапамагаў матэрыяламі і звесткамі Я. Карскаму, абменьваўся навуковай інфармацыяй з А. Ельскім, [[А. Шлюбскі]]м, даваў свае архіўныя знаходкі і рукапісы, успаміны варшаўскаму славісту Ю. Галомбаку, калі той працаваў над манаграфіяй пра В. Дуніна-Марцінкевіча.
 
Сабраў унікальную бібліятэку па гісторыі, мовазнаўстве, літаратуры, фальклору, вялікую калекцыю старабеларускіх рукапісаў. У сваіх працах прывёў новыя звесткі і апублікаваў невядомыя рукапісы беларускіх пісьменнікаў ХІХ  — пач. ХХ ст.
 
Большасць яго багатых збораў, а таксама частка ўласных рукапісаў (у прыватнасці, рукапіс кнігі «Кароткі нарыс гісторыі беларускай музыкі») загінулі.
Радок 23 ⟶ 24:
 
== Бібліяграфія ==
* Беларуская бібліяграфія: Беларускія кнігі XVI—XVIII  стст. // Першы беларускі каляндар «Нашае нівы» на 1910  г. Вільня, 1910;
* Вінцук Дунін-Марцінкевіч, яго жыццё і літаратурнае значэнне // Наша ніва. 1910. 25 лістап.;
* Адам Ганоры Кіркор: (Біяграфічна-бібліяграфічны нарыс у 25-летнюю гадаўшчыну смерці). Вільня, 1911 /Кірыліца і лацінка/;
* Ян Баршчэўскі  — першы беларускі пісьменнік ХІХ сталецця: (Успаміны ў 60-ю гадаўшчыну смерці). Вільня, 1911 /Кірыліца і лацінка/;
* Тарас Шаўчэнка і беларусы // Наша ніва. 1911. 24 лют.;
* Гульня «Курылка» // Наша ніва. 1912. 1 сак.;
Радок 33 ⟶ 34:
* Значэнне Францішка Скарыны ў беларускай культуры // Вольная Беларусь. 11 жн.;
* Друк Скарыны і друк сучасны // Вольная Беларусь. 23 жн.;
* Няміга і Менск. Старая беларуская пісьменнасць // Варта. 1918. №  1;
* Цукраварні на Беларусі. [Мінск], 1918;
* Францыск Скарына // Беларускае жыццё. 1919. 6 ліп.;
Радок 44 ⟶ 45:
* Гутаркі аб беларускай лііаратуры // Новае жыццё. 1923. 3 сак.;
* Нацыянальнасць у Вінцука Дуніна-Марцінкевіча // Заходняя Беларусь. Вільня, 1924;
* Аб беларускай народнай эстэтыцы // Маладняк. 1927. №  3;
* Ян Неслухоўскі (Янка Лучына) і яго няведамыя вершы // Нёман. 1932. №  2.
 
== Літаратура ==
* Гарэцкі М. Зямкевіч Р. // Гарэцкі М. Гісторыя беларускай літаратуры. Мн., 1992;
* Умястоўскі Ф. Праўда аб рэдагаванні «Нашай долі» (1906): Адказ на пісьмо Саўкі Барывоя (Р.Зямкевіча), апублікаванае ў газ. «Права працы» (Вільня, 1927, 14 снеж., №  3)... // Беларускі дзень. 1927. 24 снеж.;
* Ахрыменка П. Тарас Шаўчэнка і Беларусь. Мн., 1969;
* Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971;
Радок 55 ⟶ 56:
* Мальдзіс А. Таямніцы старажытных сховішчаў. Мн., 1974;
* Кабржыцкая Т., Рагойша В. Карані дружбы. Мн., 1976;
* Саламевіч Я. Слоўнік беларускіх псеўданімаў і крыптанімаў (XVI - XXXVI—XX сіст.). Мн., 1983;
* Саламевіч Я. Зямкевіч // ЭГБ ў 6 т. Т. 3. Мн., 1996;
* {{Крыніцы/Маракоў|РЛ|1|0|РЛ1-3|РЛ1-3}}.