Гальфстрым: Розніца паміж версіямі

189 байтаў дададзена ,  9 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
(дапаўненне)
Няма тлумачэння праўкі
 
== Апісанне ==
Гальфстрым цягнецца на 10 тысяч кіламетраў ад [[Паўвостраў Фларыда|паўвострава Фларыда]] да [[Вялікая Ньюфаўндлендская банка|Вялікай Ньюфаўндлендскай банкі]] (уласна гальфстрым) і далей да астравоў [[Шпіцберген]] і [[Новая Зямля]] ([[Паўночна-Атлантычнае цячэнне]]).
 
Фарміруецца ў паўночнай часцы [[Фларыдскі праліў|Фларыдскага праліва]] як сцёкавае цячэнне [[Мексіканскі заліў|Мексіканскага заліва]], рухаецца на поўнач уздоўж узбярэжжа [[Паўночная Амерыка|Паўночнай Амерыкі]], жывіцца водамі [[Паўночнае Пасатнае цячэнне|Паўночнага Пасатнага]] і [[Гвіянскае цячэнне|Гвіянскага цячэнняў]]. На поўдзень (у [[Фларыдскі праліў|Фларыдскім праліве]]) Гальфстрым мае шырыню 75 км, таўшчыню патоку 700-800 м, скорасць да 10 км/гадз, тэмпература вады на паверхні ад 24 да 28°С, расход вады каля 25 мільёнаў м³/с (у 20 разоў перавышае расход усіх рэк зямнога шара). У акіяне Гальфстрым злучаецца з [[Антыльскае цячэнне|Антыльскім цячэннем]] і на 38° паўночнай шыраты яго ягі расход дасягае 82 мільёнаў м³/с. Каля [[Вялікая Ньюфаўндлендская банка|Вялікай Ньюфаўндлендскай банкі]] шырыня складае 200 км, тэмпература вады на паверхні ад 10 да 20°С; скорасць да 4 км/гадз, каля берагоў [[Еўропа|Еўропы]] — 0,4-0,7 км/гадз. Сярэднегадавая салёнасць — 36-36,4%, максімальная - 36,5% на глыбіні 200 м. Да паўднёвай ускраіны [[Вялікая Ньюфаўндлендская банка|Вялікай Ньюфаўндлендскай банкі]] да Гальфстрыма падыходзіць з поўначы халоднае [[Лабрадорскае цячэнне]], на мяжы з якім адбываецца перамешванне і апусканне паверхневых вод. У сістэму Гальфстрыма ўваходзяць адгалінаванні [[Паўночны-Атлантычнае цячэнне|Паўночна-Атлантычнага цячэння]] - [[Нарвежскае цячэнне]], [[Ірмінгера цячэнне]] і [[Нардкапскае цячэнне]].
 
Гальфстрым аказвае значны ацяпляльны ўплыў на клімат, гідралагічныя і біялагічныя ўмовы паўночнай часцы [[Атлантычны акіян|Атлантычнага акіяну]] і [[Паўночны Ледавіты акіян]], а таксама на клімат [[Еўропа|Еўропы]].
Ананімны ўдзельнік