Станіслаў Арыхоўскі-Раксалан: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 32:
Аднак з “русінскай” ідэнтыфікацыяй у творах С. Арыхоўскага арганічна пераплятаецца і тоеснасць з [[Польская Карона|Польскай дзяржавай]], яе рэлігіяй і культурай. У лісце да П. Гамрата Арыхоўскі піша: “Я чалавек рутэнскага роду, што нарадзіўся і выхаваны быў у рымскім абрадзе”. Ідэнтыфікацыя з Польскай дзяржавай добра прасочваецца ў лісце да італьянскага гуманіста П. Рамузіо, дзе С. Арыхоўскі зазначае, што студэнтаў з земляў Русі у заходнееўрапейскіх універсітэтах называюць палякамі, бо яна “з’яўляецца правінцыяй, што ўваходзіць у склад Польшчы”. Не чужой для Арыхоўскага з’яўляецца і польская ідэя сарматызму, сарматам ён лічыць і сябе: “я таксама сармат, таму што Украіна, якая з’яўляецца маёй радзімай, ляжыць у еўрапейскай частцы Сарматыі” <ref>Оріховський-Роксолан С. Листи // ІЗБОРНИК. Історія України IX-XVIII ст. Першоджерела та інтерпретації [Электронны рэсурс]. – 2002. – Рэжым доступа: http://izbornyk.org.ua/old14_16/old14_08.htm – Дата доступа : 04.02.2012.</ref>.
 
І ўсё ж сапраўднай дэкларацыяй поглядаў Станіслава Арыхоўскага-Раксалана стала яго вызначэнне украінскага шляхціча ў Польшчы: “рускага племя польскай нацыі” (“gente Ruthenus natione Polonus”) <ref>Оріховський-Роксолан С. Листи // ІЗБОРНИК. Історія України IX-XVIII ст. Першоджерела та інтерпретації [Электронны рэсурс]. – 2002. – Рэжым доступа: http://izbornyk.org.ua/old14_16/old14_08.htm – Дата доступа : 04.02.2012.</ref>, што як нельга лепш сведчыць пра падвоенасць палітычнай свядомасці <ref>Попель, Р.І. Феномен двайной палітычнай свядомасці на прыкладзе гістарычнай спадчыны Станіслава Арыхоўскага-Раксалана / Р.І. Попель // Электронная библиотекабібліятэка БГУБДУ [ЭлектронныйЭлектронны ресурсрэсурс]. – 2011. – Рэжым доступу: http://elib.bsu.by/handle/123456789/3561</ref>. Чаму палітычнай? С. Арыхоўскі, безумоўна, добра бачыў уплывы этнічнага, рэлігійнага і інш. аспектаў на жыццё грамадства. Аднак нацый у сучасным разуменні гэтага паняцця яшчэ не склалася, таму пад “народам” у той час хутчэй трэба разумець “шляхецкі народ” / “шляхецкую нацыю”. [[шляхта|Шляхта]] не аб’ядноўвала сябе яшчэ з прадстаўнікамі іншых сацыяльных станаў у адну нацыянальную супольнасць. Так, пад назваю ўтворанай у ХVІ стст. дзяржавы [[Рэч Паспалітая|Рэч Паспалітая Абодвух Народаў]] трэба разумець саюз “шляхецкіх народаў” Польшчы і ВКЛ, з’яднаных “агульнай справай” (res publika – Rzeczpospolita). У гэтым святле “gente Rutenus natione Polonus” можна разумець таксама и як “рускае племя польскай дзяржавы”. Украінская шляхта, разумеючы свае “рускае” паходжанне, усведамляла і сваю прыналежнасць да польскай палітычнай нацыі.
== Асноўныя творы С. Арыхоўскага ==
 
Радок 83:
* Estreicher «Bibliografïa XVI stulecie»
* Вирський Д.С. Ст.Оріховський-Роксолан як історик та політичний мислитель: Автореф. дис... канд. іст. наук: 07.00.06 / Д.С. Вирський. – Дніпропетровськ, 2000. – 18 с.
* Попель, Р.І. Феномен двайной палітычнай свядомасці на прыкладзе гістарычнай спадчыны Станіслава Арыхоўскага-Раксалана / Р.І. Попель // Роль личности в истории: реальность и проблемы изучения: науч. сб. (по материалам 1-й Международной научно-практической Интернет-конференции) / редкол. В. Н. Сидорцов (отв. ред.) [и др.]. – Минск : БГУ, 2011. – С. 15–18. ВУ ЭлектроннойЭлектроннай библиотекебиблиятэцы БГУБДУ http://elib.bsu.by/handle/123456789/3561
 
[[Катэгорыя:Пісьменнікі Адраджэння]]