Лужычане: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 11:
 
'''Лужыча́не''' або '''лужыцкія сербы''' (саманазвы ''Serbja, Serby''), таксама вядомыя як '''сорбы''' ([[нямецкая мова|ням]] ''Sorben'') — [[славяне|славянскі]] народ, карэнныя насельнікі [[Ніжняя Лужыца|Ніжняй]] і [[Верхняя Лужыца|Верхняй Лужыцы]] на ўсходзе [[Германія|Германіі]].
 
==Культура==
===Матэрыяльная культура===
Лужычане здаўна займаліся [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадаркай]]. У [[Верхняя Лужыца|Верхняй Лужыцы]] вырошчвалі [[жыта]], [[бульба|бульбу]], [[цукровы бурак]], разводзілі [[карова|кароў]], [[свіння свойская|свінняў]] і [[авечка свойская|авечак]]. У [[Ніжняя Лужыца|Ніжняй Лужыцы]] важную ролю адыгрывала вытворчасць [[гародніна|гародніны]]. Да 1970-ых гг. мясцовыя сяляне актыўна ўжывалі старыя прылады, накшталт [[серп|сярпа]], касы, цэпу для малацьбы збожжа. Гэта тлумачыцца як доўгім захаваннем традыцый, так і асаблівасцямі мясцовасці - наяўнасцю працяглых забалочаных тэрыторый і адносна невялікімі надзеламі.
 
Многія гарады ў межах пражывання лужычан - развітыя [[прамысловасць|прамысловыя]] цэнтры, дзе існуюць тэкстыльная, горная, хімічная, керамічная, шкляная і іншыя высокатэхналагічныя галіны прамысловасці. Аднак яны канчаткова не выцеснілі традыцыі ручнога [[рамяство|рамяства]]. Лужычане славяцца сваімі ганчарнымі вырабамі, драўлянай і саламянай мэбляй. Жанчыны плятуць дзівосныя па прыгажосці карункі.
 
У [[сярэднявечча|сярэднявеччы]] паселішчы мелі круглявую форму. Звычайна ў іх жылі прадстаўнікі аднаго роду або пашыранай [[сям'я|сям'і]]. Круглявая форма размяшчэння будынкаў дазваляла абараняць хатнюю жывёлу і родавую маёмасць. Пазней узнікла [[вёска|вясковая]] забудова без строгага плану. Яна часта сустракаецца ўздоўж буйных [[рака|рэк]], дзе захоўваецца небяспека паводак. Радзей сустракаліся вёскі, выцягнутыя ўздоўж дарог. Яны былі больш характэрныя для суседзяў луцжычан, [[немцы|немцаў]]-саксонцаў. Але былі вядомы вёскі-авальніцы, калі дарога пашыралася ў круглы пляц, вакол якога ўзводзіліся будынкі.
 
Найбольш старажытная форма мясцовага будаўніцтва - зрубная. Пад уплывам нямецкіх перасяленцаў ў Верхняй Лужыцы ўжо да XIX ст. пашырыліся каркасныя будынкі. У найбольш старых дварах усе пабудовы размяшчаліся пад адным дахам.
 
[[Катэгорыя:Славяне]]