Лужычане: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 14:
==Культура==
===Матэрыяльная культура===
Лужычане здаўна займаліся [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадаркай]]. У [[Верхняя Лужыца|Верхняй Лужыцы]] вырошчвалі [[жыта]], [[бульба|бульбу]], [[цукровы бурак]], разводзілі [[карова|кароў]], [[свінняСвойская свойскаясвіння|свінняў]] і [[авечка свойская|авечак]]. У [[Ніжняя Лужыца|Ніжняй Лужыцы]] важную ролю адыгрывала вытворчасць [[гародніна|гародніны]]. Да 1970-ых гг. мясцовыя сяляне актыўна ўжывалі старыя прылады, накшталт [[серп|сярпа]], касы, цэпу для малацьбы збожжа. Гэта тлумачыцца як доўгім захаваннем традыцый, так і асаблівасцямі мясцовасці - наяўнасцю працяглых забалочаных тэрыторый і адносна невялікімі надзеламі.
 
Многія гарады ў межах пражывання лужычан - развітыя [[прамысловасць|прамысловыя]] цэнтры, дзе існуюць тэкстыльная, горная, хімічная, керамічная, шкляная і іншыя высокатэхналагічныя галіны прамысловасці. Аднак яны канчаткова не выцеснілі традыцыі ручнога [[рамяство|рамяства]]. Лужычане славяцца сваімі ганчарнымі вырабамі, драўлянай і саламянай мэбляй. Жанчыны плятуць дзівосныя па прыгажосці карункі.