Розніца паміж версіямі "Лужычане"

1 534 байты дададзена ,  8 гадоў таму
др (r2.7.2+) (робат дадаў: de:Sorben)
 
Найбольш старажытная форма мясцовага будаўніцтва - [[зруб]]ная. Пад уплывам нямецкіх перасяленцаў ў Верхняй Лужыцы ўжо да [[XIX стагоддзе|XIX]] ст. пашырыліся [[каркас]]ныя будынкі. У найбольш старых дварах усе пабудовы размяшчаліся пад адным дахам.
 
Народная жаночая [[вопратка]] адрозніваецца значнай самабытнасцю. Вылучаюць 4 лакальных комплексы вопраткі: баўцэн-камнецкі, гаерсвердскі, шлейфенскі і шпрэевальдскі. Жаночая святочная адзежа складаецца з белай тканнай [[кашуля|кашулі]] з кароткімі рукавамі і круглым выразам, ніжняй цёмнай ваўнянай [[спадніца|спадніцы]], верхняй чорнай спадніцы, чорнага аксамітнага гарсажа, які ў дзяўчын шнуруецца, а ў жанчын зашпіляецца. Спадніца з усіх бакоў прычыненая [[фартух]]ом. Лужычанкі баўцэн-камнецкага комплексу апранаюць асаблівыя галаўныя ўборы - маленькія чорныя чэпчыкі з шырокімі стужкамі аж да каленаў. Вясельныя жаночыя гарнітуры яшчэ больш яркія, аздобленыя рознымі нагруднымі ўпрыгожваннямі і гафтам. Пад час вяселля нявеста магла некалькі разоў пераапранаць фартух, пры гэтым стваралася ўражанне, што мяняецца ўвесь гарнітур.
 
 
[[Катэгорыя:Славяне]]
autoeditor
29 963

праўкі