Лужычане: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 22:
Найбольш старажытная форма мясцовага будаўніцтва - [[зруб]]ная. Пад уплывам нямецкіх перасяленцаў ў Верхняй Лужыцы ўжо да [[XIX стагоддзе|XIX]] ст. пашырыліся [[каркас]]ныя будынкі. У найбольш старых дварах усе пабудовы размяшчаліся пад адным дахам.
 
Народная жаночая [[вопратка]] адрозніваецца значнай самабытнасцю. Вылучаюць 4 лакальных комплексы вопраткі: баўцэн-камнецкі, гаерсвердскі, шлейфенскі і шпрэевальдскі. Жаночая святочная адзежа складаецца з белай тканнай [[кашуля|кашулі]] з кароткімі рукавамі і круглым выразам, ніжняй цёмнай ваўнянай [[спадніца|спадніцы]], верхняй чорнай спадніцы, чорнага аксамітнага гарсажа, які ў дзяўчын шнуруецца, а ў жанчын зашпіляецца. Спадніца з усіх бакоў прычыненая [[фартух]]ом. Лужычанкі баўцэн-камнецкага комплексу апранаюць асаблівыя галаўныя ўборы - маленькія чорныя чэпчыкі з шырокімі стужкамі аж да каленаў. Вясельныя жаночыя гарнітуры яшчэ больш яркія, аздобленыя рознымі нагруднымі ўпрыгожваннямі і гафтам. Пад час вяселля нявеста магла некалькі разоў пераапранаць фартух, пры гэтым стваралася ўражанне, што мяняецца ўвесь гарнітур. Мужчынская вопратка меней адрозніваецца ад той, што прынята ў саксонскіх немцаў.
 
===Сацыяльная структура===
Лужычане традыцыйна жылі замкнёна ад нямецкага насельніцтва, што спрыяла захаванню іх мовы і культуры. Сумесныя [[шлюб]]ы з немцамі не былі пашыраны.
 
У мінулым існавалі вялікія пашыраныя [[сям'я|сем'і]] і цэлыя роды. Аднак у XVII - XVIII стст. яны саступілі месца малым нуклеарным. Главою сям'і заўсёды з'яўляецца бацька або іншы старэйшы ў сям'і мужчына. Аднак большая частка спадчыны размяркоўваецца на карысць малодшага сына, які звычайна застаецца ў сядзібе бацькоў. Сваякі звычайна захоўваюць шчыльныя сувязі, сумесна праводзяць святы, абменьваюцца падарункамі і г. д.
 
Мужчыны звычайна жаніліся ў 25 гадоў і пазней. Жанчыны ўступалі ў шлюб ва ўзросце не раней за 20 гадоў. Нявеста загадзя шыла вясельны ўбор. Прадстаўніцы бедных сем'яў пазычалі яго напракат. Жаніх рабіў падарункі нявесце (панчохі, фартух, хустку) і яе бацькам. Запрашэннем на вяселле займаліся сваты. Рабілі яны гэта за 2 - 3 тыдні да падзеі. У [[каталіцызм|каталікоў]] госці з боку нявесты і жаніха сустракаліся толькі ў [[касцёл]]е. У некаторых мясцовасцях да [[XX стагоддзе|XX]] ст. не існавала звычаю абменьвацца пярсцёнкамі. Замест гэтага абменьваліся святочнымі вянкамі. Дзяўчыны-каталічкі прымацоўвалі іх да пасу.
 
Пад час цяжарнасці жанчыны павінны былі прытрымлівацца асобых паводзінаў. За некалькі тыдняў да родаў цяжарная ішла да святара, каб атрымаць бласлаўленне. Адмысловае значэнне надавалася дню нараджэння. Лічылася, што дзяця, народжанае ў нядзелю, будзе шчаслівым, у панядзелак або ў чацвер - пакутлівым. Хрысцілі і давалі імя ў першую нядзелю пасля нараджэння. У Ніжняй Лужыцы першым дзецям давалі імёны бацькоў. У Верхняй Лужыцы іх атрымоўвалі толькі другія дзеці.
 
Дзяцей і дарослых абаранялі з дапамогай магічных абрадаў. Па паводзінах свойскай жывёлы вызначалі, хто з найблізкіх сваякоў можа памерці. Нябожчыкаў хавалі ўсёй вёскай.
 
===Духоўная культура===
Святочныя дні вызначаліся царкоўным каляндаром. У канцы жніўня - пачатку верасня святкаваліся дажынкі. Распаўсюджана свята ''скадаванкі'' - дзень сустрэчы моладзі са студэнтамі, якія навучаюцца ў розных універсітэтах, у тым ліку за межамі Лужыцы.
 
Звычайным баўленнем часу для дзяўчын у мінулым былі вячоркі, якія суправаджаліся сумеснымі спевамі. Прычым, бедныя дзяўчыны і найміткі гуртаваліся разам. Дзяўчыны з забяспечаных сямей праводзілі час у сумеснай кампаніі. Вельмі папулярнымі таксама з'яўляліся [[танец|танцы]]. Акампанавалі на трохструнных [[цымбалы|цымбалах]], [[дуда|дудзе]], ''таракаве'' (від [[габой|габою]]).
 
[[Фальклор]] багаты на прымаўкі і легенды.