Амбар: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'Выява:Klec Stroczycy MV 2008.jpg|250px|thumb|Амбар (клець) в музее [[Беларускі дзяржаўны музей народнай арх...'
(Няма розніцы)

Версія ад 12:23, 14 лістапада 2012

Амбар таксама клець ці свіран — неацяпляльны, халодны сельскагаспадарчы будынак для захоўвання сялянскага набытку: збожжа, адзення і іншых рэчаў

Амбар (клець) в музее народнай архітэктуры і побыту. Мінскій раён, в. Азярцо

Знутры амбары падзяляліся на аддзяленні, якія зваліся засекамі ці арудамі (пасекамі).

Амбары прызначаліся галоўным чынам для захоўвання запасаў збожжавых і іншых культур. Невялікія па аб'ёме амбары пасля пабудовы замазваліся глінай або смалой, пасля чаго заліваліся вадой. Калі вада не выцякала, высякалі дзверы і ставілі дах, пасля чаго амбар прасушваўся.

Па канструкцыі амбары звычайна будаваліся як аднакамерны зруб па форме блізкі да квадрату, які ставіўся на штандары або каменне. Перад уваходам рабіўся насціл з дошак на выпусках бярвенняў ніжніх вянкоў. Так утвараўся драўляны прыклетнік, пераклець або галерэя.

У летні пэрыяд будынак мог выконваць функцыю жытла. Бяднейшыя сяляне замянялі амбар каморай (невялікім адгароджаным памяшканнем у сенцах).

Літаратура

  • Сабаленка, Э. Р., Гуркоў, У. С., Іваноў, У. М., Супрун, Дз. Д. Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973
  • Якімовіч, Ю. А. Драўлянае дойлідства беларускага Палесся. Мн., 1978.