Лужычане: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 11:
 
'''Лужыча́не''' або '''лужыцкія сербы''' (саманазвы ''Serbja, Serby''), таксама вядомыя як '''сорбы''' ([[нямецкая мова|ням]] ''Sorben'') — [[славяне|славянскі]] народ, карэнныя насельнікі [[Ніжняя Лужыца|Ніжняй]] і [[Верхняя Лужыца|Верхняй Лужыцы]] на ўсходзе [[Германія|Германіі]].
 
==Паходжанне==
[[Славяне]] пасяліліся на землях [[Верхняя Лужыца|Верхняй]] і [[Ніжняя Лужыца|Ніжняй Лужыцы]] ў [[IV стагоддзе|IV]] ст. н. э. Займаліся [[земляробства]]м і [[жывёлагадоўля]]й. У другой палове 1 тысячагоддзя н. э. на паўднёвым ўсходзе сучаснай [[Германія|Германіі]] вылучыліся славянскія аб'яднанні мільчан, сербаў, гламачоў, нішан, лужычан. У [[IX стагоддзе|IX]] - [[X стагоддзе|X]] стст. яны ўвайшлі ў склад імперыі нашчадкаў [[Карл Вялікі|Карла Вялікага]]. У [[XI стагоддзе|XI]] - [[XIV стагоддзе|XIV]] стст. іх землі аспрэчвалі паміж сабою [[немцы|нямецкія]] феадалы, [[Чэхія|чэшскія]] і [[Польшча|польскія]] манархі.
 
Да [[XIII стагоддзе|XIII]] ст. вобласць, раней населеная мільчанамі, атрымала назву Верхняй Лужыцы, а вобласць лужычан - Ніжняй Лужыцы. У [[XIV стагоддзе|XIV]] ст. яны былі далучаны да Чэшскай Кароны. Аднак чэшскія манархі прыцягвалі для пасялення на гэтых тэрыторыях нямецкіх каланістаў. Лужыцкія землі паступова ператварыліся ў славянскі астравок, акружаны суседзямі-немцамі. Але гэта садзейнічала гуртаванню мясцовых славян, з'яўленню іх асабістай тоеснасці, адрознай ад тоеснасці блізкіх па мове [[чэхі|чэхаў]] і [[палякі|палякаў]].
 
У [[1635]] г. большая частка Верхняй і Ніжняй Лужыцы была далучана да [[Курфюрства Саксонія|Саксоніі]].
 
==Культура==