Розніца паміж версіямі "Фехтаванне"

3 байты дададзена ,  7 гадоў таму
арфаграфія
(Новая старонка: 'File:0408 USA Olympic fencing.jpg|thumb|Фехтавальны паядынак на [[Летнія Алімпійскія гульні 2004|Алімпійскі...')
 
(арфаграфія)
'''Фехтаванне''' (ад ням. ''fechten'' — фехтаваць, змагацца) — від спорту, які аб'ядноўвае адзінаборствы з выкарыстаннем халоднай спартыўнай зброі ([[рапіра]], [[шабля]], [[шпага]]).
 
МзтаМэта паядынку — нанясенне суперніку найбольшай колькасці ўколаў (удараў) за фіксаваны час. Паядынкі адбываюцца на спецыяльнай дарожцы 14 х 1,5—2 м. Праграмы афіцыйных спаборніцтваў уключаюць асабістыя і камандныя турніры мужчын і жанчын.
 
Як від адзінаборстваў узнікла ў [[Старажытны Егіпет|Старажытным Егіпце]] (каля 3000 да н.э.). Утылітарнае фехтаванне вядома ў Старажытнай Грэцыі і Рыме. 3 пач. XV ст. найбольш пашырылася ў Іспаніі, з XVII ст. ў [[Італія|Італіі]] і з XVII ст. ў [[Францыя|Францыі]]. У нацыянальных відах фехтавання, напр., нанайскім, у якасці зброі выкарыстоўваюць шост, у грузінскім — меч са шчытом і інш.
 
Спартыўнае фехтаванне сфарміравалася да канца XVII ст. У 2-й пал. XIX ст. вызначаны аснўныяасноўныя правілы і праграмы афіцыйных спаборніцтваў, стандарты спартыўнай зброі і ахоўнага рыштунку. У праграме [[Алімпійскія гульні|Алімпійскіх гульняў]] з 1896 (жанчыны з 1924). Чэмпіянаты Еўропы адбываюцца з 1906, свету —з— з 1937. Фехтаванне на шпагах уваходзіць у склад [[сучаснае пяцібор'е|сучаснага пяцібор'я]]. Міжнародная федэрацыя фехтавання заснавана ў 1913 ([[Парыж]]).
 
== Літаратура ==