Эжэн Флаша: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Эжэн Флаша''' (фр. Eugène Flachat; 1802, Нім - 16 чэрвеня 1873, Аркашон) — французскі інжынер, піян...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:11, 16 лістапада 2012

Эжэн Флаша (фр. Eugène Flachat; 1802, Нім - 16 чэрвеня 1873, Аркашон) — французскі інжынер, піянер чыгуначнай справы ў Францыі; яго імя ўвекавечана на Эйфелевай вежы.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Німе, адукацыю і выхаванне атрымаў пад кіраўніцтвам свайго старэйшага брата Стэфана, з якім разам у 1823-30 гг. распрацоўваў праект плана канала паміж Гаўрам і Парыжам. Затым вывучаў у Англіі будаванне докаў. Па вяртанні ў Францыю пачаў займацца чыгуначнай справай, і да 1851 быў старэйшым інжынерам на Усходняй чыгунцы, а затым - начальнікам інжынераў і дарадчым членам на Паўднёвай чыгунцы.

Флаша заснаваў:

  • у 1841 годзе таварыства інжынераў,
  • у 1844 г. канферэнцыю інжынераў шляхоў зносін (чыгуначных),
  • у 1848 г. - канферэнцыю грамадзянскіх інжынераў.

Працы

  • «Etablissements commerciaux, Docks de Londres, Entre pôts de Paris» (1836);
  • «Rapport sur le canal du Rhône au Rhin» (1840);
  • «Les chemins de fer en 1862 et 1863» (1863);
  • «Traité de la fabrication du fer» (у супрацоўніцтве з іншымі, 3 т. і атлас, Парыж, 1842-46);
  • «Mémoire sur les travaux de l'isthme de Suez» (П., 1865);
  • «Navigation à vapeur transocéanienne» (2 т., там жа, 1866)