Віктар Сянкевіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў роднай вёсцы, а потым у Глыбокім. У час Другой сусветнай вайны трапіў у Германію, а потым у Францыю, дзе ўдзельнічаў у руху Супраціўлення. Затым як ураджэнец II Рэчы Паспалітай быў перавезены амерыканцамі ў Італію, уключаны ў Польскі корпус генерала Андэрса. Удзельнічаў у вызваленні [[Балоння|Балонні]]. Пасля вайны вучыўся ў Польскай гімназіі ў Італіі. Там жа ўдзельнічаў у арганізацыі Першага з'езда беларусаў-вайскоўцаў з корпуса Андэрса. Быў таксама адным з заснавальнікаў Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі.
 
У 1958 г. В. Сянкевіч скончыў філасофскі факультэт [[Мадрыдскі ўніверсітэт|Мадрыдскага ўніверсітэта]]. Абараніў доктарскую дысертацыю пра пачаткі [[ВКЛ|Вялікага Княства Літоўскага]]. У 1958–1961 гг. працаваў у беларускай секцыі Іспанскага радыё. Затым супрацоўнічаў з Радыё «Свабода», вёў там «Беларускі гістарычны каляндар». Шматлікія матэрыялы на гістарычныя тэмы друкаваў у эмігранцкім часопісе «На шляху» (быў яго заснавальнікам), газетах «Бацькаўшчына», «Беларус» і інш. Разам з К. Акулам быў аўтарам большасці артыкулаў у ваенна-гістарычным часопісе «Зважай!», які выдаваўся ў канадскім горадзе Таронта. Цяпер В. Сянкевіч на пенсіі. Жыве у горадзе Сан-Францыска (ЗША).
 
== Літаратура ==