Дроб: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: ay:Pachjta
Norman (размовы | уклад)
пра звычайныя і дзесятковыя дробы
Радок 1:
'''Дроб''' - [[лік]], прадстаўлены як [[дзель]] двух лікаў, пры гэтым [[дзеліва]] называецца [[лічнік]]ам, а [[дзельнік]] - [[назоўнік дробу|назоўнікам]]. У гэтым сэнсе дробам можа лічыцца абсалютна любы лік, таму што любы лік можна прадставіць як дзель, напрыклад, яго самога і [[1 (лік)|1]]. Таму пад дробамі, або '''дробнымі лікамі''' часта маюць на ўвазе толькі няцэлыя лікі (лікі, што не належаць да мноства [[цэлы лік|цэлых лікаў]]).
 
Дроб, прадстаўлены ў выглядзе <math>\frac a b</math>, дзе a – лічнік, b – назоўнік, называецца [[звычайны дроб|звычайным]]. Любы [[рацыянальны лік]] можна прадставіць у выглядзе звычайнага дробу (што вынікае непасрэдна з вызначэння рацыянальнага ліка).
 
Шырока ўжываюцца таксама [[дзесятковы дроб|дзесятковыя дробы]], якімі прадстаўляюцца дробы з назоўнікам, кратным 10. Дзесятковыя дробы значна зручнейшыя пры выкананні [[арыфметычная аперацыя|арыфметычных дзеянняў]], але з іх дапамогаю можна (без [[хібнасць|хібнасці]]) прадставіць толькі некаторыя рацыянальныя лікі. Напрыклад, нават такі просты дроб, як <math>\frac 1 3</math>, можна прадставіць толькі бясконцым [[перыядычны дроб|перыядычным дробам]] 0,3333333333...
 
[[Катэгорыя:Арыфметыка]]