Віцебскае народнае мастацкае вучылішча: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
др вырашэнне неадназначнасцяў using AWB
Радок 10:
Прыезд у Віцебск у лістападзе 1919 г. [[Казімір Малевіч|Казіміра Севярынавіча Малевіча]], вядомага рускага авангардыста і стваральніка супрэматызму, адзначыў новы этап у жыцці вучылішча. Галоўным спосабам зносін настаўніка з вучнямі сталі лекцыі, даклады і гутаркі.
 
Майстэрня Малевіча набыла папулярнасць сярод навучэнцаў, якія сталі пераходзіць да Казіміра Севярынавіча з іншых класаў. Асаблівай папулярнасцю карысталася аб'яднанне "Утвердителей нового искусства" (УНОВИС), якое канчаткова сфарміравалася ў лютым 1920 года. Найбольш актыўнымі членамі УНОВИСа былі: К. С. Малевіч, В. М. Ермалаева, Н. О. Коган, [[Лазар Маркавіч Лісіцкі |Л. М. Лісіцкі]] — сярод выкладчыкаў; І. Г. Чашнік, І. І. Чарвінка, Г. І. Наскоў, Л. А. Юдзін, І. Т. Гаўрыс, Л. М. Хідзекель — сярод вучняў. Займаючы афіцыйную пасаду кіраўніка майстэрні, К. С. Малевіч стварыў абсалютна новую сістэму выкладання - Адзіную аўдыторыю жывапісу УНОВИСа, у якую аб'ядналіся ўсе майстэрні за выключэннем акадэмічнай і скульптурнай. Наватарскія метады адукацыі ва УНОВИСе дазвалялі вучням удасканальваць ідэі сваіх педагогаў і выяўляць самастойнасць у спосабах рэалізацыі ідэй супрэматызму. Таму не выпадкова, што ўжо ў 1920 г. адбылася "Першая выстава УНОВИСа" ў [[Горад Масква|Маскве]], а ў чэрвені гэтага ж года члены аб'яднання ўдзельнічалі ў Першай Усерасійскай канферэнцыі выкладчыкаў і навучэнцаў дзяржаўных вольных мастацкіх майстэрняў, а таксама сталі аднымі з першых сярод новых мастацкіх школ краіны.
 
28 студзеня 1920 года Віцебскае мастацкае вучылішча святкавала свае першыя ўгодкі. У гонар юбілею ў навучальнай установе была арганізавана «Другая справаздачная выстава вучняў».
Радок 40:
Вучні і выкладчыкі тэхнікума ўдзельнічалі ў шэрагу выстаў у Маскве, [[Ленінград]]зе, [[Мінск]]у. Напрыклад, экспанаваліся працы на 1-й Усебеларускай мастацкай выставе, на якой быў асобны раздзел "Творы вучняў Віцебскага мастацкага тэхнікума". Педагогі і вучні ўдзельнічалі таксама ў стварэнні праекта Дзяржаўнага Герба БССР (быў зацверджаны праект Герба БССР, распрацаваны настаўнікам тэхнікума В. Волкавым), у афармленні г. Віцебска да святаў, у рабоце Віцебскага краязнаўчага таварыства, у складанні экспазіцыі музея пры тэхнікуме. Найбольш здольныя выпускнікі тэхнікума накіроўваліся для паглыблення прафесійных ведаў у вышэйшыя мастацкія навучальныя ўстановы краіны, а з 1933 г. — ва Усерасійскую Акадэмію Мастацтваў у Ленінградзе. Сярод выпускнікоў навучальнай установы былі народны мастак СССР [[Заір Азгур|3. Азгур]]; народныя мастакі БССР [[Андрэй Ануфрыевіч Бембель|А. Бембель]], [[Аляксей Канстанцінавіч Глебаў|А. Глебаў]], Я. Зайцаў, Я. Мікалаеў, С. Селіханаў, В. Цвірка; заслужаныя дзеячы мастацтваў БССР А. Гугель, К. Касмачоў, Р. Кудрэвіч, Н. Воранаў, П. Масленнікаў і іншыя.
 
У 1939 г. Беларускі дзяржаўны мастацкі тэхнікум быў рэарганізаваны ў Віцебскае мастацкае вучылішча НКА БССР. Тэрмін навучання ў вучылішчы павялічыўся да пяці гадоў; дзейнічала мастацка-педагагічнае аддзяленне са спецыялізацыямі: [[жывапіс]], [[скульптура]] і [[Графіка, мастацтва|графіка]], а таксама мастацка-графічнае і клубна-афарміцельскае.
 
Дзейнасць Віцебскага мастацкага вучылішча ў чэрвені 1941 г. была прыпынена ў сувязі з акупацыяй Віцебска нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Радок 48:
== Літаратура ==
* Віцебскае народнае мастацкае вучылішча // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 1997. – Т. 4.
* Витебск: Классика и Авангард : история Витебского художественного училища в документах Государственного архива Витебской области (1918-1923) / сост. М.В. Пищуленок [и др.]. - Витебск, 2004 – 336 с.
* ''Лисов, А. Г.'' Витебское народное художественное училище / А. Г. Лисов // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / ред. Г.П. Пашков [и др.]. – Мн., 2006. – Т. 2. – С. 718.
 
{{вікіфікацыя}}