Габон: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат дадаў: tk:Gabon
др вырашэнне неадназначнасцяў using AWB
Радок 77:
Габон багаты натуральнымі прыроднымі рэсурсамі, [[эканоміка]] мае пераважна сыравінную арыентацыю.
 
Адносная эканамічная стабільнасць забяспечваецца за кошт [[экспарт]]у прадукцыі здабываючых галін прамысловасці. Кіроўны сектар — нафтавы (69 % ад агульнага аб'ёму экспарту ў валютным вылічэнні і 47 % бюджэтных паступленняў). Здабыча — каля 12,9 млн. т., прычым дзве траціны здабычы прыходзіцца на кампаніі «Таталь-Габон» і «Шел-Габон»
 
Габону належыць 2-ое месца ў свеце па здабычы марганцавай руды (яе экспарт складае больш 3,25 млн т. на год).
 
Выведаныя запасы уранутрымліваючых руд — 40 тыс. тон. Маюцца радовішчы [[Жалезныя руды|жалезнай руды]], барыту, [[тальк]]у, [[волава]], [[свінец|свінцу]], [[Ніобій|ніобія]], [[малібдэн]]а, [[тытанТытан, хімічны элемент|тытана]]а, фасфату, [[золата]], [[дыямент]]аў. Прамысловыя запасы каштоўных парод драўніны ацэньваюцца ў 4 млрд. куб. м. (штогадовы экспарт — 1,8 млн. кубаметраў).
 
Сельская гаспадарка развіта слаба (5 % [[Валавы ўнутраны прадукт|ВУП]]), унутраныя патрэбнасці ў харчаванні за кошт уласнай вытворчасці забяспечваюцца на 8—10 %, здзяйсняюцца закупы харчавання за мяжой.
 
Працягласць аўтадарожнай сеткі складае парадку 8 тыс. км. Асноўны марскі [[порт]] — Порт-Жанціль, праз які здзяйсняецца экспарт нафты. Чыгуначнае паведамленне практычна адсутнічае. Міжнародныя [[аэрапорт]]ы находзяцца ў Лібрэвіль, Порт-Жанціле і Франсвіле.
 
Нягледзячы на адносна добры стан эканомікі, насельніцтва застаецца на ўзроўні краін з найменшым прыбыткам (60 дол. ЗША у месяц па дадзеных 2007). Мінімальны памер зарплаты дзяржслужачых складае каля 160 долараў ЗША. Узровень беспрацоўя перавысіў у 2007 годзе 23 % ад агульнай колькасці працаздольнага насельніцтва.
 
== Насельніцтва ==
Этнічны склад: каля 50 [[Племя|плямёнаў]] і нацыянальных груп, у асноўным, народнасці банту. Найболей шматлікія — фанг, або пангве, (каля 40 %), бануну, пуну, сангу (каля 30 %), а таксама балеле, бакота, мпонгве, у лясістай мясцовасці пражываюць вандроўныя плямёны пігмеяў. У краіне налічваецца 170 тыс. іншаземцаў, у т.л. 15 тыс. еўрапейцаў, галоўным чынам французаў (6 тыс.). Рэлігія: 80 % насельніцтва вызнае [[хрысціянства]] (пераважная большасць — каталікі), 10 % — [[іслам]], распаўсюджаныя таксама мясцовыя анімістычныя вераванні.
 
У апошнія гады падвысіліся паказчыкі смяротнасці і захворвання [[СНІД]]ам. Паводле афіцыйнай статыстыцы [[ПРААН]], па індэксе чалавечага развіцця Габон займае 123-е месца сярод класіфікаваных 177 краін свету.