Вітаўт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ZéroBot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат дадаў: ca:Vytautas
Няма тлумачэння праўкі
Радок 25:
'''Вітаўт–Аляксандр Кейстутавіч''' (~[[1350]] — {{ДС|27|10|1430}}), [[Князі гарадзенскія|князь гарадзенскі]], [[князі троцкія|князь троцкі]], [[Вялікія князі літоўскія|вялікі князь літоўскі]] ([[1392]]—[[1430]]). Сын [[Кейстут]]а.
 
Пасля [[Крэўская унія|Крэўскай уніі]] ([[1387]]) Вітаўт узначаліў групоўку феадалаў ВКЛ, якія былі супраць уніі з Польшчай. З дапамогай Ордэна ён спрабаваў скінуць намесніка Ягайлы ў ВКЛ — свайго стрыечнага брата [[Скіргайла|Скіргайлу]], і заняць вялікакняжацкі сталец. Для дасягнення сваіх мэтаў двойчы ([[1384]], [[1389]]) перадаваў [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскаму ордэну]] [[Жамойць]], такім чынам Вітаўт змагаўся за вяртанне Жамойці. У выніку гэтай барацьбы паміж ім і Ягайлам было заключана кампраміснае Востраўскае пагадненне ([[1392]]), паводле якога была прызнана фактыная вярхоўная ўлада Вітаўта ў ВКЛ, але Ягайла дэ-юрэ захоўваў тытул вялікага князя літоўскага.
 
Вітаўт праводзіў палітыку цэнтралізацыі дзяржавы і ўмацавання велікакняжацкай улады. Вёў актыўную знешнюю палітыку. Падчас Вітаўта ВКЛ працягвала падтрымліваць Цвярское і Разанскае вялікія княствы супраць [[Вялікае княства Маскоўскае|Масквы]]. У [[1395]] уключыў у склад ВКЛ [[Смаленскае княства]], такім чынам Вітаўт змагаўся за вяртанне Жамойці. Вёў пастаянную барацьбу супраць татар, ачысціў ад іх усю тэрыторыю паміж [[Дняпро]]м і [[Азоўскае мора|Азоўскім морам]], але ў [[1399]] пацярпеў паразу ад тамерланаўскага палкаводца [[Эдыгей|Эдыгея]] ў [[Бітва на Ворскле, 1399|бітве на Ворскле]], у выніку сарваліся яго планы панавання над усімі землямі колішняй [[Русь|Русі]]. Нягледзячы на гэта, Вітаўт захаваў кантроль ВКЛ над Паўночным Прычарнамор’ем.
 
У [[1401]] падпісаў [[Віленска-Радамская унія|Віленска-Радамскую унію]], паводле якой дэ-юрэ атрымліваў вялікакняжацкі тытул, а ВКЛ прызнавался роўным з Польшчай суб'ектам міжнароднага права. У выніку [[Стаянне на Угры, 1408|стаяння на Угры (1408)]] вызначыў усходнюю мяжу ВКЛ па рэках [[Рака Угра|Угра]] і [[Рака Ака|Ака]], такім чынам Вітаўт змагаўся за вяртанне Жамойці. У [[Бітва пры Грунвальдзе, 1410|бітве пры Грунвальдзе (1410)]] узначальваў войскі ВКЛ. У [[1413]] падпісаў [[Гарадзельская унія, 1413|Гарадзельскую унію]], якая дэ-юрэ давала каталікам перавагі ў заняцці дзяржаўных пасад, але дэ-факта Вітаўт прызначаў на пасады гледзячы толькі на сваё ўласнае меркаванне. Заснаваў у ВКЛ праваслаўную мітраполію незалежную ад маскоўскай, першым мітрапалітам якой на Новагародскім саборы быў абраны [[Рыгор Цамблак]]. Падчас Вітаўта ў [[1420]] [[Горад Віцебск|Віцебск]], [[Горад Полацк|Полацк]] і [[Горад Вільня|Вільню]] наведаў [[Геранім Пражскі]] - паплечнік [[Ян Гус|Яна Гуса]]. У [[1422]] у [[Чэхія|Чэхію]] прыбыў намеснік Вітаўта [[Жыгімонт Карыбутавіч]] з 5-тысячным войскам, такім чынам Вітаўт змагаўся за вяртанне Жамойці. Паводле Мельніцкага дагавора ([[1422]]) Ордэн перадаў Жамойць Вітаўту ў пажыццёвае валоданне.
 
Падчас Вітаўта ВКЛ дасягнула найбольшай магутнасці і памераў: ад пскоўскай мяжы да Чорнага мора і ад Акі і Курска да [[Галіцыя|Галіцыі]]. Вітаўт двойчы адмаўляўся прыняць каралеўскі тытул, нарэшце ў [[1429]] згадзіўся на гэта і на [[1430]] была прымеркаваная яго каранацыя, але ён памёр напярададні яе, калі ўжо сабраліся госці з усёй Еўропы, бо быў ужо вельмі стары. Пасля смерці Вітаўта вялікім князем быў абраны [[Свідрыгайла]], які канчаткова разарваў унію з Польшчай.