Стэфанія Міхайлаўна Станюта: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др кат.
Няма тлумачэння праўкі
Радок 19:
{{!}}}
}}
'''Стэфанія Міхайлаўна СТАНЮТА''' ([[13 мая]] [[1905]] — {{ДС|6|11|2000}}), выбітная беларуская актрыса. Выбітная актрыса, легенда сцэны, артыстка [[Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы|Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы]]. [[Народны артыст СССР|Народная артыстка СССР]]. Шматлікія ролі ў кіно.
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Дачка [[Міхаіл Пятровіч Станюта|Міхаіла Станюты]]. Скончыла Беларускую драматычную студыю ў Маскве (1926).
 
Сцэнічную дзейнасць пачала ў 1919 у [[Першае беларускае таварыства драмы і камедыі|Першым таварыстве беларускай драмы і камедыі]]. 3 1920 ў [[БДТ]], з 1926 ў [[БДТ-2]], з 1931 у [[Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы|Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы]].
 
Маці [[Аляксандр Аляксандравіч Станюта|Аляксандра Станюты]].
== Творчасць ==
Адметныя рысы творчасці С. Станюты — шырыня дыяпазону, валоданне разнастайнымі сродкамі сцэнічнай выразнасці, яркі пластычны малюнак роляў, эмацыянальнасць, выразнасць слова, жэста, мімікі, уменне карыстацца іроніяй, гратэскам.
 
Стварыла шэраг народных характараў, дзе выявіла ў сваіх гераінь мудрасць, жыццядзейнасць, шчодрасць і чалавечнасць, сувязь з роднай зямлёй: Марыля і Паланея («Раскіданае гняздо» і «Прымакі» [[Я. Купала|Я. Купалы]]), Алена («Салавей» [[З. Бядуля|З. Бядулі]]), Ганна Пятроўна («Простая дзяўчына» [[К. Губарэвіч]]а), Рыпіна («Плач перапёлкі» [[Іван Чыгрынаў|І. Чыгрынава]]), бабуля Вера («Маладая гвардыя» паводле А. Фадзеева), Бабуля («Я, бабуля, Іліко і Іларыён» Н. Думбадзе і Р. Лордкіпанідзе), цёця Моця («Машачка» А. Афінагенава), Карміліца («Рамэо і Джульета» У. Шэкспіра), Дуэнья («Дзень цудоўных падманаў» Р. Шэрыдана). Яркую камедыйнасць, вострую сатырычнасць спалўчала з высокім драматызмам, паглыбленнем у псіхалогію шматграннага жаночага характару: Зёлкіна («Хто смяецца апошнім» [[К. Крапіва|К. Крапівы]]), пані Вашамірская («Салавей»), Куліна Чарнушка («Людзі на балоце» паводле І. Мележа), Арына Радзівонаўна («Верачка» А. Макаёнка), Каргота («Тры Іваны — тры браты» А. Вольскага), Кашкадамава («Сям'я» І. Папова), Жабрачка («Крамлёўскія куранты» М. Пагодзіна), Глафіра, Міхееўна («Ваўкі і авечкі», «Апошняя ахвяра» А. Астроўскага), Шарлота («Вішнёвы сад» А. Чэхава), Эліза («Скупы» Мальера), Дыяна («Дурная для іншых, разумная для сябе» Лопэ дэ Вэгі), Гіза («Гульня з кошкай» І. Эркеня), Бабуля («Дзверы стукаюць» М. Фермо), Мод («Гаральд і Мод» К. Хігінса і Ж. К. Кар'ер) і інш.
 
Здымалася ў кінафільмах «Родная справа», «Цешча», «Памяць зямлі», «Трывожны месяц верасень», «Развітанне», «Белыя Росы», «Слухаю, чую», «Чужая бацькаўшчына», «Радуніца», «Мама, я жывы» і інш., тэлефільмах «Мы — хлопцы жывучыя», «Нас выбраў час», «Пра Чырвоную Шапачку», «Атланты і карыятыды», тэлеспектаклях «Людзі на балоце», «Ткачы» і інш.
 
== Фільмаграфія ==
Радок 37 ⟶ 51:
* [[Цар Іван Грозны, фільм|Цар Іван Грозны]] ([[1991]])
* [[Сілуэт у вакне насупраць, фільм|Сілуэт у вакне насупраць]] ([[1993]])
 
== Прэміі і ўзнагароды ==
Дзяржаўная прэмія Беларусі (1982). Узнагароджана ордэнамі, медалём Францыска Скарыны.
 
== Літаратура ==
* Бушко Т. Разнапланавая актрыса: (С. М. Станюта) // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1960.
* Сабалеўскі А. Шматграннасць характару // Сабалеўскі А. Жыццё тэатра. Мн., 1980.
* Арлова Т. Гатовы ўсё аддаць — і тым багаты // Арлова Т. Купалаўцы. Мн., 1985.
* Станюта А. Жизнь актрисы. Мн., 2001.
* Ракіцкі В. Станюта // БЭ ў 18 т. Т. 15. Мн., 2002.
 
== Спасылкі ==
 
{{Commonscat|Stefanija Staniuta}}
* [http://archives.gov.by/index.php?id=347192 С. Станюта ў ролі Дар'і ў мастацкім фільме рэжысёра Э. Клімава «Развітанне». Фотаздымак. («Мосфільм»). 1981 г. ]
 
{{накід}}
 
[[Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы]]