Розніца паміж версіямі "Міхаіл Пятровіч Станюта"

(Новая старонка: ''''Міхаіл Пятровіч СТАНЮТА''' ({{ДН|1|10|1881}}, Ігумен, цяпер горад Чэрвень Мінскай вобл. — {{ДС|2...')
 
'''Міхаіл Пятровіч СТАНЮТА''' ({{ДН|1|10|1881}}, Ігумен, цяпер [[горад Чэрвень]] Мінскай вобл. — {{ДС|2|1|1974}}) — беларускі [[жывапісец]], педагог. Бацька [[Стэфанія Станюта|Стэфаніі Станюты]].
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Вучыўся ў школе малявання [[Янкель Мордухавіч Кругер|Я. Кругера]] (1908—11), Дзяржаўных вольных мастацкіх майстэрнях у Маскве (1918—20). 3 1920 загадчык аддзела выяўленчага мастацтва Галоўпалітасветы Беларусі, сакратар аб'яднання мастакоў Беларусі (з 1924), Усебеларускага аб'яднання мастакоў (1927—30). Выкладаў маляванне ў школах, мастацкіх студыях і гуртках (1920—39). Адзін з ініцыятараў і арганізатараў Мінскай гарадской мастацкай выстаўкі (1921).
 
== Творчасць ==
Працаваў у станковым жывапісе (тэматычная карціна, [[партрэт]], [[пейзаж]], [[нацюрморт]]), [[графіка|графіцы]]. Сюжэтна-тэматычныя карціны вызначаюцца актуальнасцю тэматыкі, выразнасцю кампазіцыі і малюнка, абагульненасцю формы, пастознасцю і колеравай насычанасцю: «Шклозавод» (1924), «Бетоншчыкі» (1927), «Будаўніцтва Універсітэцкага гарадка» (1928), «На будоўлі» (1929), «Ліцейны цэх» (1931). Значнае месца займаў партрэт: «Бежанец», «Аўтапартрэт» (абодва 1921), «Партрэт дачкі» (1923), «Партрэт мастака М. Філіповіча» (1925), «Студэнт» (1927), «Ударнік» (1928), «Беларус» (1944), «Хлопчык у кепцы» (1949), «Партрэт старога» (1952), «Калгасніца» (1961) і інш. Аўтар пейзажаў: «Прыцемкі», «Вечар» (абодва 1920), «Дарогі і хвоі» (1923), «Разбураны Мінск» (1944), «Цэнтральны сквер» (1951), «Зімой у парку» (1965).
 
== Літаратура ==
{{DEFAULTSORT:Станюта Міхаіл}}
[[Катэгорыя:Мастакі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чэрвені]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай педагогікі]]
[[Катэгорыя:Графікі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя]]