Розніца паміж версіямі «Францішак Грышкевіч»

др
др (стылявыя змены, афармленне)
 
== Творчасць ==
Друкаваўся з 1924 году. Лепшыя вершы пазначаны тонкім лірызмам, філасафічнасцю, у некаторых матывы песімізму (зборнік «Веснавыя мелодыі», 1927). Пісаў апавяданні («Куцця ў чужыне», «У калядны вечар»), выступаў як крытык, прапагандыст беларускай літаратуры ў [[Чэхаславакія|Чэхаславакіі]] («Беларускае літаратурнае творства ў расейскім перакладзе», 1927; «Кароткі агляд дзеі ўкраінскае літаратуры», «Літаратурныя запіскі», 1928; рэцэнзіі на кнігі паэзіі і прозы [[Вінцук Адважны|В. Адважнага]], [[Н. Арсеннева]]й, [[М. Багдановіч]]а, [[М. Зарэцкі|М. Зарэцкага]], [[Х. Ільяшэвіч]]а, [[Я. Колас]]а, [[Рыгор Мурашка|Р. Мурашкі]], [[Кузьма Чорны|К. Чорнага]] і інш.). Аўтар публіцыстычных артыкулаў «Каталіцкая місія на Беларусі» (1925), «Наш вечны сон» (1926), «Аб паходжанні нашае мовы» (1928), «У лабірынце маладое беларускае думкі» (1931). Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы [[І. В. Гётэ]], [[О. Жупанчыч]]а, [[І. Франко]] і інш.
 
== Літаратура ==