Гонды: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 22:
 
==Культура==
Асноўным заняткам гонды з'яўляецца [[сельская гаспадарка]]. Стагоддзямі яны практыкуюць падсечна-агнявое [[земляробства]], вырошчваюць [[рыс]], [[бабовыя]] і [[гародніна|гародніну]]. Акрамя таго, гонды трымаюць [[карова|кароў]] і [[каза свойская|коз]], займаюцца [[збіральніцтва]]м і [[паляванне]]м. Распаўсюджаныя рамёствы - выраб [[кераміка|керамікі]], разьба па дрэву і каменю. Вылучаюцца прафесійныя заняткі кавалёў, пастухоў, казачнікаў, якія перадаюцца па спадчыне.
 
Гонды амаль не прытрымліваюцца традыцыйнай [[каста]]вай сістэмы, але і ў іх грамадстве няма роўнасці. Гонды падзяляюцца на 4 аб'яднанні ''сага'', якія, як яны вераць, паходзяць ад 4 розных груп багоў і маюць розны сацыяльны статус. ''Сага'' ў сваю чаргу падзяляюцца на драбнейшыя сваяцкія групы. Акрамя таго, вылучаюцца ''раджгонды'' - нашчадкі ўладароў і правадыроў, якія прыватна валодаюць найбольш багатымі землямі.