Гарацый: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
TjBot (размовы | уклад)
др r2.7.2) (робат дадаў: ga:Horatius змяніў: diq:Horatius
Радок 1:
[[Image:Quintus Horatius Flaccus.jpg|thumb|Гарацый (Карціна Антона фон Вернера)]]
 
'''Гарацый''', '''Квінт Гарацый Флакк''' ({{lang-la|Quintus Horatius Flaccus}}; [[8 снежня]] [[65 да н.э.]], Венузія, сёння ў рэгіёне Базіліката, [[Італія]]  — [[27 лістапада]] [[8 да н.э.]], [[Рым]])  — рымскі паэт «залатога стагоддзя» рымскай літаратуры. Яго творчасць прыпадае на эпоху грамадзянскіх войн канца рэспублікі і першыя дзесяцігоддзі новага рэжыма [[Актавіян Аўгуст|Актавіяна Аўгуста]]. Аўтар шматлікіх сатырычных і лірічных твораў, паэтычных пасланняў (у тым ліку "«Навука паэзіі"» або "«Пасланне да Пізонаў"»).
 
== Жыццё ==
Гарацый нарадзіўся ў [[Венузія|Венузіі]] ў сям'і [[вольнаадпушчанік]]а. Праз пэўны час бацька паэта перабраўся ў [[Рым]], дзе працаваў пасярэднікам пры куплях. Дзякуючы гэтаму, ён змог даць сыну бліскучую адукацыю: той навучаўся спачатку ў Рыме, а пасля ў [[Афіны|Афінах]].
 
Пасля гібелі [[Юлій Цэзар|Цэзара]] малады Гарацый далучыўся да войска [[Марк Юній Брут|Марка Юнія Брута]], і ў якасці афіцэра ўдзельнічаў у [[Бітва пры Філіпах|бітве пры Філіпах]]; войска было разбітае, Брут учыніў самагубства, а Гарацый здолеў уратаваць жыццё ўцёкамі. Пасля абвяшчэння амністыі для ворагаў пераможнага [[Актавіян Аўгуст|Аўгуста]] Гарацый вярнуўся ў Італію. Ягоная маёмасць была канфіскаваная, аднак ён здолеў атрымаць чыноўніцкую пасаду, якая давала яму дастаткова сродкаў для жыцця і творчасці.
 
Праз знаёмства з [[Вергілій|Вергіліем]] Гарацый увайшоў у кола сяброў [[Гай Цыльній Мецэнат|Мецэната]], які ўзяў на сябе клопат пра матэрыяльнае ўладкаванне паэта, падарыўшы таму маёнтак каля Тыбура. Паступова перайшоў на пазіцыі цэзарызму.
Радок 13:
 
== Творчасць ==
«Эподы» Гарацыя  — ямбічныя вершы разнастайнага зместу, лепшыя з якіх заклікалі да згоды і міру, і 2 кнігі «Сатыр» («Гутарак») на філасофска-этычныя тэмы створаны паміж 41 і 30 да н.э. Грамадзянскім, філасофскім, велічальным (усхвалялі Мецэната і імператара Аўгуста), любоўным, сяброўскім і застольным одам Гарацыя («Песні», кн. 1—3, 23 да н.э., кн. 4, 17—13 да н.э.) уласцівы яскравая вобразнасць, тонкі гумар, вьгганчанасць мовы і кампазіцыі, рытмічнае багацце.
 
Для твораў Гарацыя характэрны культ суладдзя, мудрай разважлівасці («залатой сярэдзіны») і прыгажосці. У «Пасланні да Пізонаў» («Навука паэзіі», увайшло ў «Пасланні», кн. 1—2, 20—13 да н.э.) выклаў свае эстэтычныя прынцыпы, якія былі ўзяты за аснову тэарэтычнай праграмы еўрапейскага класіцызму.
Радок 23:
 
== Літаратура ==
* Малюковіч С. Гарацый // БелЭн у 18 т. Т. 5. Мн., 1997.
 
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:Quintus Horatius Flaccus}}
* [http://prajdzisvet.org/authors/254-flak-kvint-haratsyj.html Біяграфія і вершы Гарацыя на сайце часопіса «ПрайдзіСвет»]
Радок 33:
[[Катэгорыя:Паэты Старажытнага Рыма]]
[[Катэгорыя:Паэты I стагоддзі да н.э.]]
[[Катэгорыя:нарадзіліся 8 снежня]]
[[Катэгорыя:Памерлі 27 лістапада]]
[[Катэгорыя:Паэтыка]]
[[Катэгорыя:Персанажы «Боскай камедыі»]]
[[Катэгорыя:Асобы на марках]]
[[Катэгорыя:Эстэтыкі]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
 
{{Normdaten