Вісарыён Рыгоравіч Бялінскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат дадаў: vi:Vissarion Belinsky
др рэкатэгарызацыя, typos fixed: 1811 году → 1811 года (7) using AWB
Радок 29:
 
== Біяграфія ==
Дзед будучага крытыка — святар у сяле Бялыні Ніжняломаўскага павета [[Пензенская губерня|Пензенскай губерні]]. Вісарыён нарадзіўся 11 чэрвеня 1811 годугода, у сям'і флоцкага лекара Рыгора Нікіфаравіча Бялынскага ([[1784]]—[[1835]]) у [[Свеаборг]]у (Суаменліна, крэпасць цяпер у межах [[Хельсінкі]], [[Фінляндыя]]), дзе ў той час служыў ягоны бацька.<ref>[http://www.kauppatie.com/06-2011/rus-15.shtml «Неистовый Виссарион» из Суоменлинны]</ref>. Ранняе дзяцінства Вісарыёна супала з першымі гадамі [[Вялікае княства Фінляндскае|Вялікага княства Фінляндскага]]. У далейшым ([[1816]]) бацька перасяліўся на службу ў родны край і атрымаў месца павятовага лекара ў горадзе [[Чамбар]]ы.
 
Навучыўшыся чытаць і пісаць у настаўніцы, Вісарыён быў аддадзены ў нядаўна адчыненую ў Чамбары павятовую вучэльню, адкуль у 1825 годзе перайшоў у губернскую гімназію, дзе правучыўся тры з паловаю гады, але курсу (на той час чатырохгадовага) не скончыў, бо гімназія яго не задавальняла, і задумаў паступіць у [[Маскоўскі універсітэт]]. Выкананне задумы было вельмі нялёгкім, бо бацька, праз абмежаванасць сродкаў, не мог забяспечваць Вісарыёна ў [[Масква|Маскве]]; але юнак вырашыў бедаваць, каб толькі быць студэнтам. У жніўні 1829 годугода ён быў залічаны ў студэнты па славесным факультэце, напрыканцы таго ж году прыняты на казённы рахунак. Паступаючы, будучы крытык «ашляхеціў» прозвішча, змякчыўшы яго як «Бялінскі».
 
=== Універсітэцкі перыяд ===
 
З 1829 да 1832 годугода вучыўся на славесным аддзяленні філасофскага факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Паступленне ва ўніверсітэт, апроч іспытаў, было звязана з цэлым шэрагам фармальнасцяў. У прыватнасці, патрабавалася парука «аб непрыналежнасці да таемных таварыстваў», якую забяспечыў генерал Дурасаў — знаёмы родзічаў Бялінскага. У Маскоўскім універсітэце тады ўжо з'явіліся маладыя прафесары — прадвеснікі бліскучага ўніверсітэцкага жыцця 40-х гадоў. Лекцыі Мікалая Надзеждзіна і Міхаіла Паўлава ўводзілі слухачоў у кола ідэяў германскай [[філасофія|філасофіі]] ([[Фрыдрых Шэлінг|Шэлінга]] і Окена). Гэтае захапленне злучала студэнтаў у гурткі, з якіх у далейшым выйшлі дужа ўплывовыя дзеячы расійскай літаратуры і грамадскага жыцця. У гэтых гуртках Бялінскі і знайшоў сваіх сяброў і аднадумцаў ([[Аляксандр Герцэн|Герцэна]], [[Мікалай Агароў|Агарова]], [[Мікалай Станкевіч|Станкевіча]]…).
 
Пад уплывам тагачаснай філасофіі і рамантычнай літаратуры Бялінскі стварыў трагедыю «Дзмітры Калінін», якая вылучалася рэзкімі [[Прыгоннае права|антыпрыгонніцкімі]] настроямі. Трапіўшы ў [[Цэнзура|цэнзуру]] (якая складалася тады з універсітэцкіх прафесараў), трагедыя не толькі не была дапушчана да друку, але і падштурхнула Вісарыёна да адлічэння з універсітэта «праз няздатнасць»<ref name=autogenerated1>[http://www.directmedia.ru/biblioclub/utils/feb/istoriya_russkoy_literaturi_v_10_tomah._%97_1941%971956/tom_sedmoy_literatura_1840-h_godov/300.htm ]</ref>. Застаўшыся без усякіх сродкаў, Вісарыён зарабляў урокамі і перакладамі французскіх раманаў. Бліжэй пазнаёміўшыся з прафесарам Надзеждзіным, ён пачынае перакладаць артыкулы для заснаванага ў 1831 часопіса «Тэлескоп» і ў верасні 1834 стварае свой першы сур'ёзны крытычны артыкул.
 
=== Літаратурная дзейнасць ===
Радок 47:
У тыя гады Бялінскі знаходзіўся пад уплывам гуртка Станкевіча, дзе ў той час ў бясконцых каментарах і спрэчках вывучалася філасофская сістэма [[Гегель|Гегеля]] і дзе галоўным аратарам быў [[Міхаіл Бакунін]].
 
Напрыканцы 1839 годугода Бялінскі пераязджае ў Пецярбург, згадзіўшыся ўзяць на сябе крытычны аддзел у «Айчынных Запісках». З таго часу рэчаіснасць, на якую раней Бялінскі глядзеў праз ідэалістычную прызму, прымушае яго змяніць характар крытыкі — яна становіцца больш грамадскай. «Свабода творчасці лёгка ўзгадняецца са служэннем сучаснасці; для гэтага не трэба сябе прымушаць пісаць на тэмы… трэба толькі быць грамадзянінам, сынам свайго грамадства і сваёй эпохі…»
 
Апроч штогадовых аглядаў расійскай літаратуры, Бялінскі публікаваў артыкулы пра Дзяржавіна, Лермантава, Майкова, шэраг артыкулаў пра Пушкіна. Здароўе ж ягонае пагаршалася — развіваліся [[сухоты]]. Восенню 1845 годугода ён вытрымаў моцную хваробу, што пагражала жыццю, а напачатку 1846 годугода пакінуў «Айчынныя Запіскі». Пасля ён стаў супрацоўнікам новага часопіса «Сучаснік» («''Современник''»). У 1845 годзе ім быў адасланы знакаміты ліст да Гогаля<ref>http://az.lib.ru/b/belinskij_w_g/text_0040.shtml</ref>, дзе Бялінскі абураецца адыходам раней ухваленага ім Гогаля ад ранейшых пазіцый.
 
Паездка за мяжу ў 1847 не дала ніякага выніку, і Бялінскі, ціха згасаючы, памёр 26 мая (7 ліпеня) 1848 годугода ў [[Санкт-Пецярбург]]у. Пахаваны на Літаратарскіх мастках Воўкаўскіх могілак.
 
== Значэнне ==
Радок 63:
* [http://runivers.ru/philosophy/lib/book6210/ В. Р. Бялінскі. Абраныя філасофскія сачыненні]
* [http://www.vgbelinsky.ru/ Электроннае навуковае выданне]
 
{{Normdaten
|PND=118655094
|LCCN=n/80/158527
|VIAF=76451346
|SELIBR=
|GKD=
|SWD=
|WP=
}}
 
{{DEFAULTSORT:Бялінскі}}
Радок 103 ⟶ 113:
[[vi:Vissarion Belinsky]]
[[zh:维萨里昂·别林斯基]]
{{Normdaten
|PND=118655094
|LCCN=n/80/158527
|VIAF=76451346
|SELIBR=
|GKD=
|SWD=
|WP=
}}