Аляксей Кузьміч Гардзіцкі: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: {{вызнч|1=Аляксей}} {{вызн|1=Гардзіцкі}} (5 мая 1934, в. Пугачова Брэсцкага р-на Брэсцкай вобл. (з ...
(Няма розніцы)

Версія ад 15:42, 28 сакавіка 2008

Шаблон:Вызнч Шаблон:Вызн (5 мая 1934, в. Пугачова Брэсцкага р-на Брэсцкай вобл. (з 1979 у межах Брэста) — 24 жніўня 1999[1]), беларускі літаратуразнаўца.

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры Брэсцкага педагагічнага інстытута (1956). Быў завучам Мікашэвіцкага дзіцячага дома, на камсамольскай рабоце, журналістам на Брэсччыне. У 1959-1962 - аспірант, у 1962-1966 - навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры АН БССР. Працаваў старшым рэдактарам Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па друку. Член СП СССР (1970). З 1972 - літкансультант СП БССР.

З рэцэнзіямі і артыкуламі пачаў выступаць у 1953 (брэсцкая абласная газета «Заря»). Аўтар кніг дыялогаў, інтэрв'ю, гутарак пра літаратуру «Дыялогі» (1968), «Сустрэчы» (1972), «Зразумець як сваё» (1977), «Вачыма сяброў» (1977), «Сябрына» (1986), «Гутаркі» (1988). Напісаў літаратуразнаўчую працу «Пра майстэрства дэталі» (1969) і брашуру «Творчасць Івана Шамякіна» (1971). Выступаў і як аўтар празаічных мініяцюр і літаратурных эцюдаў. Складальнік зборніка «Беларускія савецкія паэты» (на грузінскай мове, Тбілісі, 1978), біябібліяграфічных даведнікаў «Пісьменнікі савецкай Беларусі» (1981) і «Беларускія пісьменнікі: 1917–1990» (1994).

Зноскі

  1. Ад нас адышлі // Кантакты і дыялогі: Інфармацыйна-аналітычны і культуралагічны бюлетэнь. 1999, № 9-10.