Малаялі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 13:
 
==Паходжанне==
Першыя людзі сучаснага тыпу з'явіліся на паўднёвым захадзе [[Індыя|Індыі]] ў [[каменны век|каменным веку]]. Мяркуецца, што яны былі блізкія да продкаў [[веды, народ|ведаў]] [[Шры-Ланка|Шры-Ланкі]]. Але ў 1 тысячагоддзі да н. э. яны зліліся з прышлым [[дравідыйскія мовы|дравідыйскім]] насельніцтвам. Адзіным нашчадкам старажытных жыхароў з'яўляецца горнае племя [[уладан]]. На схілах [[Горы Заходнія Гаты|Заходніх Гатаў]] захаваліся [[мегаліты|мегалітычныя]] збудаванні 1 тысячагоддзя да н. э. Пазней пачалося засяленне [[Малабар]]а, які доўгі час быў пакрыты [[лес|лясамі]].
 
Дзякуючы прыдатнаму геаграфічнаму становішчу на Малабарскім узбярэжжы сяліліся выхадцы з розных рэгіёнаў Індыі і іншых краін. Лічыцца, што мова [[малаялам]] вылучылася ў [[9 стагоддзе|IX]] - [[12 стагоддзе|XII]] ст. н. э. Прыкладна ў гэты час сфарміравалася народнасць малаялі. Канчатковае адасабленне малаялі ад іншых дравідыйскіх народаў Паўднёвай Індыі адбылося ў выніку культурнага адраджэння [[19 стагоддзе|XIX]] - перш. пал. [[20 стагоддзе|XX]] стст. У [[1956]] г. малаялам стаў афіцыйнай мовай штата [[Керала]], а яго носьбіты атрымалі агульную назву малаялі.