Слуцкая акруга: Розніца паміж версіямі
крыніца — be-x-old:Слуцкая акруга |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 18:46, 26 лістапада 2012
Слу́цкая акру́га — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай ССР, якая існавала з ліпеня 1924 года да 6 чэрвеня 1927 года і з 21 чэрвеня 1935 года па 20 лютага 1938 года. Адміністрацыйны цэнтр — горад Слуцк.
Слуцкая акруга | |
---|---|
Краіна | СССР |
Статус | акруга |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 1924—1927; 1935—1938 |
Насельніцтва (1926) | 309,4 тыс. |
Шчыльнасць | 8,4 тыс. чал./км² |
Плошча |
|
Акруга ў 1924—1927
Слуцкая акруга была ўтвораная 17 ліпеня 1924 года[1] і ўлучала 7 раёнаў: Грэскі, Капыльскі, Любанскі, Слуцкі, Старобінскі і Чырвонаслабодскі[2]. Была скасаваная 6 чэрвеня 1927 года[3]. Яе тэрыторыя тым часам была раздзеленая паміж Бабруйскай і Мінскай акругамі.
Паводле перапісу 1926 года колькасць насельніцтва складала 309,4 тыс. чалавек, з іх ліку беларусаў — 90,0%, яўрэяў — 6,7%, рускіх — 1,4%, палякаў — 1,3%.
Пагранічная акруга 1935—1938 гадоў
Зноў акруга была ўтвораная 21 чэрвеня 1935 года ў якасці пагранічнай акругі (якія ў тыя часы ствараліся ўздоўж заходняй граніцы СССР). Акруга ўлучала 6 раёнаў: Грэскі, Капыльскі, Любанскі, Слуцкі, Старобінскі і Чырвонаслабодскі.
Была скасаваная 20 лютага 1938 года ў сувязі з увядзеннем абласнога падзелу ў саюзных рэспубліках СССР.
Зноскі
- ↑ История (руск.) // Слуцкі раённы выканаўчы камітэт
- ↑ Анатолій Жук. Адшумелі стагоддзі над Случчу-ракой . Слуцкі край (25 верасня 2009). Праверана 18 лютага 2011.
- ↑ БССР (руск.)
Літаратура
- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. — Мн: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с.