Радзівілаўскі летапіс: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.2) (робат дадаў: be-x-old:Радзівілаўскі летапіс
арфаграфія
Радок 5:
Назвы — ад імя военачальніка [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], [[Вільня|віленскага]] ваяводы [[Януш Радзівіл|Януша Радзівіла]], які валодаў першым (уласна Радзівілаўскім) спісам у [[17 стагоддзе|XVII ст.]], і ад горада [[Кёнігсберг]]а, дзе гэты спіс захоўваўся ў [[18 стагоддзе|XVIII ст.]], пакуль падчас [[Сямігадовая вайна|Сямігадовай вайны]] не патрапіў у [[Расійская імперыя|Расійскую імперыю]] ў якасці трафея ([[1760]]).
 
Паводле высноў расійскага гісторыка [[Аляксей Шахматаў|Аляксея Шахматава]], Радзівілаўскі летапіс паходзіць ад летапіснага зводу Пераяслаўля Залескага, складзенага ў [[1214]]—[[1216]] гады. Тэкстуальна Радзівілаўскі летапіс блізкі да [[Лаўрэнцеўскі летапіс|Лаўрэнцеўскага летапісу]], але ў той самы час мае шматлікія адрозненні (асобныя дадаткі, іншыя фармулёўкі), што сведчыць пра сістэматычнае рэдакцыйнае вапраўленневыпраўленне папярэдняга тэксту. На падставе гэтых розначытанняў Аляксей Шахматаў і М. Прыселкаў зрабілі выснову, што ў аснове Лаўрэнцеўскага летапісу быў Уладзімірскі звод XII ст., дзе тэкст летапісання папярэдняга часу не паддаўся яшчэ асабліва значным і тэндэнцыйным пераробкам, а ў аснове Пераяслаўскага зводу 1214—1216 годаўгадоў — крыніцы Радзівілаўскага летапісу — быў Уладзімірскі звод пачатку XIII ст., які праслаўляў Усевалада Вялікае Гняздо і быў складзены пры яго сынах Юрыі і Яраславе.
 
Найвялікшую цікавасць уяўляюць размаляваныя мініяцюры (агулам 617), якімі ілюстраваны Радзівілаўскі спіс. Мяркуючы па тым, што ў Маскоўска-Акадэмічным спісе ў шэрагу выпадкаў перапішчыкамперапісчыкам па недаглядзе прапушчаны тэкст, змешчаны ў Радзівілаўскім спісе паміж мініяцюрамі, ілюстраваны быў агульны [[пратограф]] абодвух спісаў (раней вылучалася гіпотэза, паводле якой Маскоўска-Акадэмічны спіс з'яўляецца копіяй з Радзівілаўскага, цяпер яна адкінутая).
Такім чынам, ілюстрацыі [[15 стагоддзе|XV ст.]] з'яўляюцца копіяй з больш ранніх — як мяркуюць некаторыя даследчыкі, арыгінальныя мініяцюры маглі належыць нават да [[12 стагоддзе|XII ст.]].
 
Мініяцюры Радзівілаўскага летапісу, нягледзячы на схематызаваны стыль, даюць уяўленне пра побыт, будаўніцтва, ваенную справу сярэднявечнай Русі. Іх завуць «вокнамі ў зніклы свет».
 
Поўная назва Маскоўска-Акадэмічнага спісу, другой найважнейшвйнайважнейшай копіі Радзівілаўскага летапісу — «Рукапіс Маскоўскай Духоўнай Акадэміі». На першым аркушы пазначана ''«Живоначальные Троицы»'' (адсюль назва ''Траецкі летапіс''), на апошнім жа аркушы напісана ''«Сергиева монастыря»''. Да [[1206]] года гэты спіс дае той жа тэкст, што і ''Радзівілаўскі'', практычна без значных розначытанняў, далей жа апавяданне працягваецца ў іншым стылі і тоне, даводзячы падзеі да [[1419]] года даволі самастойна, не паўтараючы арыгінальнай часткі [[Лаўрэнцеўскі летапіс|Лаўрэнцеўскага летапісу]].
 
Навуковае выданне тэксту летапісу, распачатае М. Прыселкавым і завершанае праз паўстагоддзя пасля яго смерці, было зроблена толькі ў [[1989]] годзе.